Спорт1010

На вайне ва Украіне загінуў былы футбаліст зборнай Расіі

Аляксей Бугаеў, які быў раней асуджаны да 9,5 гадоў па справе аб наркотыках, пайшоў ваяваць пасля абвяшчэння прысуду.

Пра яго гібель паведаміў спартыўны юрыст Антон Смірноў, піша тэлеграм-канал Baza

Бугаеў гуляў за маскоўскія клубы «Тарпеда», «Лакаматыў» і «Краснадар». На яго рахунку сем матчаў за зборную Расіі, у тым ліку два выступленні на чэмпіянаце Еўропы 2004 года. Футбольную кар’еру ён завяршыў у 2010 годзе ва ўзросце 29 гадоў.

42-гадовага Бугаева затрымалі ў кастрычніку 2023 года на вуліцы ў Краснадары. У ягонай кішэні знайшлі пакет з парашкападобным рэчывам. Экспертыза паказала, што гэта вытворнае ад метылэфедрону (больш вядомага як мефедрон). 

Па версіі следства, Бугаеў планаваў займацца перапродажам гэтых наркотыкаў. Аднак у сваіх паказаннях былы спартсмен сцвярджаў, што не збіраўся распаўсюджваць наркотыкі, а хацеў дапамагчы паліцыі выкрыць людзей, якія прапанавалі яму займацца гэтым.

Аднак пасля таго, як яго паказанні былі агучаны на судовым пасяджэнні, Бугаеў цалкам прызнаў сваю віну і раскаяўся ў зробленым.

Суд улічыў у якасці змякчальных абставін наяўнасць дзіцяці, раскаянне, а таксама шматлікія ўзнагароды за спартыўныя дасягненні і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе 9 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму.

Каментары10

  • Бурачок
    29.12.2024
    Мне шкада гэтага мужчыну. Відавочна, на вайну ён бы не пайшоў, каб не велізарны тэрмін 9 гадоў і 6 месяцаў за наркотыкі.
  • Штолле
    29.12.2024
    Ну вот. А Саша Глеб - все по марафонам шастает, филонит. Ну ничего - в конце они встретятся.
  • Ян
    29.12.2024
    Бурачок, такое сабе апраўданне. Ён спачатку свядома абраў шлях да наркотыкаў, а потым, каб не сядзець увесь тэрмін, пайшоў у чужую краіну забіваць людзей. Таму такіх ні разу не шкада.

Цяпер чытаюць

Латушка перамог усіх на выбарах у Каардынацыйную раду

Латушка перамог усіх на выбарах у Каардынацыйную раду

Усе навіны →
Усе навіны

На Блізкім Усходзе ёсць краіна, якая ад блакады Армузскага праліва толькі выйграла6

У Ваўкавыску прадавачка мяккіх цацак заявіла ў міліцыю пра крадзеж. Злодзей аказаўся нечаканы3

Севярынец і Дашкевіч атрымалі ордэны Пагоні БНР4

Беларускі ВУП упершыню сёлета перавысіў узровень мінулага года

Завочна будуць судзіць Сяргея Міхалка22

Абяцаная кавярня ў мінскай воданапорнай вежы пакуль так і не адкрылася1

Вядомы брытанскі відэаблогер склаў рэйтынг краін былога СССР. Беларусь паставіў на першае месца. Чаму?22

Ціханоўская: Лукашэнка вядзе Беларусь да вялікай бяды13

Лаўроў выключыў удзел Расіі ў «Еўрабачанні» з-за сатанізму5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латушка перамог усіх на выбарах у Каардынацыйную раду

Латушка перамог усіх на выбарах у Каардынацыйную раду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць