«Містэрам свету — 2010» стане беларус? Дзякуючы мускулам і адзенню + фоты
Ад нашай краіны едзе моцны кандыдат. Моцны ва ўсіх сэнсах.
На міжнародным конкурсе хараства «Містэр свету — 2010» Беларусь мае ўсе шанцы перамагчы. Ад нашай краіны едзе моцны кандыдат. Моцны ва ўсіх сэнсах.
Гэтымі днямі ён прымярае адзенне, распрацаванае самым папулярным з айчынных мадэльераў Іванам Айплатавым. Айтплатаў ужо добра знаёмы з Баранавым. Упершыню тандэм мадэльера і мадэлі працаваў на Тыдні моды ў Маскве ў 2009 годзе.
За тытул «Містэр свету» з 27 сакавіка будуць змагацца ўдзельнікі з 80 краін. Конкурс будзе доўжыцца аж 17 дзён! Прыйдзецца спаборнічаць не толькі ў харастве, а і ў фізічнай сіле, стойкасці і кемлівасці. Лепшыя з лепшых возьмуць удзел у фінале, дзе будзе ацэньвацца іх стыль, выступленне і асабістыя якасці. Падрыхтоўкай удзельніка да спаборніцтва займаецца цэлая каманда Нацыянальнай школы прыгажосці.
-
Маладое пакаленне перастала гэтага саромецца: 22% амерыканцаў пакалення Z лічаць сябе ЛГБТК. Абсалютная большасць з іх — гэта бісэксуалы
-
Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў
-
Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны
Каментары