Улада1313

«Параноікаў заўсёды хапала»

У нядзелю, у дзень мінскага канцэрту Rammstein, удзельнікі літаратурна-мастацкай акцыі «Абаронім маладую беларускую дзяржаўнасць ад экстрэмізму» спалілі ў Севастопальскім парку кнігі Мікалая Чаргінца.

У нядзелю, у дзень мінскага канцэрту Rammstein, удзельнікі літаратурна-мастацкай акцыі «Абаронім маладую беларускую дзяржаўнасць ад экстрэмізму» спалілі ў Севастопальскім парку кнігі Мікалая Чаргінца.

«У гісторыі было шмат аматараў абараніць сваю дзяржаву ад экстрэмізму. Параноікаў заўсёды хапала», – каментаваў, распальваючы вогнішча, «кандыдат у кандыдаты», вядомы блогер Яўген Ліпковіч.

Ініцыятарам акцыі быў сам Ліпковіч.

Напярэдадні акцыі ён запрасіў усіх ахвочых сабрацца ў Севастопальскім парку, каб «абараніць маладую беларускую дзяржаўнасць ад экстрэмізму». У сваім блогу ён заклікаў неабыякавых да заяваў і ініцыятывы кіраўніка Грамадскай рады па маральнасці Мікалая Чаргінца захапіць з сабой раманы генерала.

У прызначаны час у парку сабралося прыкладна дзесяць чалавек, у тым ліку, безумоўна, Яўген Ліпковіч, які збіраецца балатавацца па Валгаградскай выбарчай акрузе № 54. Кандыдат у кандыдаты ў дэпутаты прыйшоў падрыхтаваны: з кардоннай скрыняй і заплечнікам, напханым раманамі Мікалая Чаргінца (у тым ліку і нашумелымі, улічваючы заявы змагара за маральнасць, «Таямніцамі авальнага кабінета»).

Зразумела, што акцыя праходзіла без санкцыі чыноўнікаў. Тым не менш, прадстаўнікоў уладаў не назіралася, што можна было растлумачыць тым, што пажарнай небяспекі ў гэтым месцы можна было не баяцца, або салідарнасцю з ідэяй заяўленай акцыі.

– Ці трэба мастаку прасіць дазволу ў Мінгарвыканкаме на напісанне карціны? – задаў рытарычнае пытанне Ліпковіч.

І пасля кароткай паўзы сам жа і адказаў:

«Гэтая акцыя – літаратурна-мастацкая. Так што навошта ў кагосьці прасіць на яе дазволу...»

Група падтрымкі сабралася невялікая. Аднак, адзначыў «кандыдат у кандыдаты», галоўнае не масавасць, а духоўная падтрымка. Я правёў бы гэты флэшмоб, – дадаў ён, – нават калі б не збіраўся балатавацца ў дэпутаты».

Распальваючы вогнішча, Ліпковіч казаў, што гісторыя памятае многіх аматараў абараніць сваю дзяржаву ад экстрэмізму. Да прыкладу, пасля таго, як у 1865 годзе ў Амерыцы было скасаванае рабства, з'явіўся ку-клукс-клан. Ці калі ў 1949 годзе экс-міністр абароны ЗША Джэймс Форэстал выкінуўся з акна з крыкам «Рускія ідуць!».

– Параноікаў заўсёды хапала. І заўсёды знойдуцца тыя, каму толькі дай што-небудзь паабараняць, – сказаў Ліпковіч. – Народ у нас лянівы, сюды прыйшло ўсяго некалькі чалавек. Але, ведаю, многія з задавальненнем спалілі б кнігі Чаргінца, і гэта звязана не толькі з канцэртам Rammstein.

Нагадаем, Беларуская грамадская рада па маральнасці, якую ўзначальвае Мікалай Чаргінец, запатрабавала ад арганізатараў канцэрту Rammstein у Мінску зрабіць папярэдні прагляд праграмы выступлення гурта. У Радзе палічылі, што музыкі будуць «разбураць беларускую дзяржаўнасць». Праўда, кіраўніцтвам Міністэрства культуры просьба Чаргінца была адхіленая.

Удзельнікі флэшмобу працягвалі размаўляць каля вогнішча, а ў гэты час у Севастопальскім парку, дзеля якога Ліпковіч і вырашыў балатавацца ў дэпутаты (каб адстаяць яго захаванне), атрымлівалі асалоду ад цішыні адзінокія лыжнікі і сабакаводы.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба36

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

NASA адклала высадку астранаўтаў на Месяц да 2028 года

Смерць, траўма і хрумсткая капуста. Пра што гаварыла Святлана Курс на сустрэчы з беларусамі ў Вільні

Іранскія ракеты збіваюць у небе над Дубаем

Іран сцвярджае, што мінімум 51 чалавек загінуў у выніку ўдару па школе 3

29‑гадовую спецыялістку дзяржпрадпрыемства асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»19

Як адрэагавалі ў свеце на аперацыю ЗША і Ізраіля супраць Ірана9

У Брэсце работнікі МНС знялі з даху чатырохпавярховага дома мужчыну

У Барысаве ў кафэ, што будуецца, адбыўся выбух. Чацвёра пацярпелых

ААЭ і Саудаўская Аравія прыгразілі Ірану адказам на ўдары па іх тэрыторыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба36

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць