Свет33

Мона Ліза пераязджае. Макрон распавёў пра планы маштабнай перабудовы Луўра

У Францыі абвешчаны планы маштабнай рэканструкцыі Луўра, які стабільна займае першае месца ў рэйтынгу самых наведвальных музеяў свету, піша Бі-бі-сі.

Фота: Bertrand Guay, Pool via AP 

У межах перабудовы самы вядомы экспанат Луўра — карціна Леанарда да Вінчы «Мона Ліза» — «пераедзе» ў новае памяшканне, дзе на палатно можна будзе паглядзець асобна ад астатняй калекцыі музея, за асобную плату.

Пра маштабныя планы рэканструкцыі прэзідэнт Эмануэль Макрон распавёў журналістам і парыжскай эліце, стоячы менавіта пад гэтым шэдэўрам Леанарда.

Акрамя асобнага памяшкання для «Джаконды», у музеі з’явіцца другі ўваход для турыстаў, каб хоць неяк разгрузіць асноўны шлях у музей — праз знакамітую шкляную піраміду на плошчы перад палацам.

Канцэпцыя новага ўваходу будзе распрацавана паводле вынікаў міжнароднага архітэктурнага конкурсу.

Паводле слоў Макрона, які выступіў ініцыятарам праекта «Новы Рэнесанс», усе працы павінны заняць каля пяці гадоў, і абноўлены Луўр адкрые свае дзверы наведвальнікам не пазней за 2031 год.

А вось цана ўваходнага білета ў Луўр для наведвальнікаў, якія жывуць за межамі Еўрасаюза, павялічыцца ўжо са студзеня 2026 года.

Праект «Новы Рэнесанс» стаў адказам на скаргі дырэктаркі Луўра Ларанс дэ Кар, якая заяўляла, што перад музеем стаяць сур’ёзныя праблемы, у першую чаргу перагружанасць наведвальнікамі ў умовах разбуранай інфраструктуры.

У лісце да ўрада, апублікаваным у студзені, спадарыня дэ Кар сцвярджала, што піраміда, якая з 1989 года служыць адзіным пунктам пропуску наведвальнікаў у музейныя галерэі, «структурна не здольная справіцца» з патокам турыстаў, які сёння перавышае 9 мільёнаў чалавек у год.

У лісце таксама гаварылася, што «ўсе сходзяцца ў меркаванні, што асаблівую ўвагу неабходна надаць […] умовам дэманстрацыі «Моны Лізы»».

Каля трох чвэрцяў з 30 тысяч штодзённых наведвальнікаў музея прыходзяць у першую чаргу менавіта каб убачыць знакаміты партрэт Леанарда. Аднак з-за неверагоднай папулярнасці палатна яго наведванне можна параўнаць з конкурсам на вынослівасць: наглядчыкі і ахова Луўра бесперапынна праганяюць натоўп праз Залу Мастацтваў, даючы наведвальнікам у сярэднім каля 50 секунд, каб разгледзець карціну і зрабіць фатаграфію.

«Публіка… не мае магчымасці ацаніць працу мастака, што ставіць пад сумнеў саму нашу місію па абслугоўванні грамадства», — падкрэсліваецца ў лісце.

Згодна з праектам Макрона, будзе перабудаваны ўсходні фасад палаца, які сёння ўяўляе сабой класічную каланаду, звернутую да сухога штучнага рова і мала выкарыстоўваемай эспланады.

Новы ўваход адкрые доступ да новых падземных выставачных прастораў, якія размесцяцца пад унутраным дваром палаца Кур-Карэ і будуць, у сваю чаргу, злучаныя з асноўнай зонай, уваход у якую размешчаны пад пірамідай.

Як распавёў Макрон, перабудова фасада — самае буйное змяненне знешняга выгляду музея за апошнія 40 гадоў, з часоў праекта «Вялікі Луўр» Франсуа Мітэрана.

Дварцовую эспланаду плануецца засадзіць дрэвамі, фактычна ператварыўшы яе ў парк, што добра суадносіцца з планамі мэрыі па азеляненні цэнтральнай часткі французскай сталіцы.

Як выказаўся прэзідэнт Макрон, гэта дапаможа «інтэграваць музей у горад і вярнуць яго парыжанам».

Перанос «Моны Лізы» на новае месца дазволіць выставіць карціну на агляд належным чынам, а таксама палегчыць наведвальнікам прагляд іншых шэдэўраў музейнай калекцыі, якія цяпер, паводле Макрона, занадта часта застаюцца па-за ўвагай.

Унутраная інфраструктура Луўра ў бліжэйшыя некалькі гадоў таксама будзе значна мадэрнізавана і пашырана.

Планы ўключаюць мадэрнізацыю старых і будаўніцтва новых туалетаў, рэстаранаў і месцаў для адпачынку.

Агульны кошт праекта ацэньваецца ў некалькі сотняў мільёнаў еўра.

Макрон, аднак, падкрэсліў, што для падаткаплацельшчыкаў маштабная перабудова не будзе каштаваць ні еўрацэнта, паколькі работы будуць фінансавацца выключна за кошт продажу білетаў, ахвяраванняў і даходаў ад партнёрскай здзелкі Луўра з пляцоўкай у Абу-Дабі.

Прэзідэнт Макрон, які паўгода таму нечакана страціў кантроль над парламентам краіны і істотна згубіў палітычны ўплыў, шукае новыя спосабы пакінуць след у гісторыі сваёй краіны.

Падобна на тое, што пасля таго, як сусветная супольнасць пахваліла яго кіраўніцтва рэканструкцыяй Нотр-Дама пасля пажару, Макрон загарэўся ідэяй зрабіць нешта падобнае і з Луўрам.

Каментары3

  • аматарка Чорнага квадрату
    29.01.2025
    "А вось цана ўваходнага білета ў Луўр для наведвальнікаў, якія жывуць за межамі Еўрасаюза, павялічыцца ўжо са студзеня 2026 года."
    а хто туды пойдзе? цаніцельніца культуры Ярмошына?
  • хмык
    29.01.2025
    Прэзідэнт Макрон, які паўгода таму нечакана страціў кантроль над
    ...
    нечакана.. а вы гумарысты)
  • баршчаварка
    29.01.2025
    ад партнёрскай здзелкі Луўра з пляцоўкай у Абу-Дабі.
    ...
    арабскія шэйхі скупілі ўжо Лондан? цяпер Парыж будуць скупаць?
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Што будзе з Беларуссю пасля размовы Трампа і Пуціна?25

Што будзе з Беларуссю пасля размовы Трампа і Пуціна?

Усе навіны →
Усе навіны

Самалёт з дзяржсакратаром ЗША, што ляцеў у Мюнхен, экстранна вярнуўся2

Маладая доктарка з Мінска расказала пра боль усіх участковых тэрапеўтаў10

Беларускі дальнабойшчык, які знік у Польшчы, імаверна, памёр2

Чырвоны касцёл у Мінску пакуль не адчыняць1

Трамп хоча правесці саміт з удзелам Сі Цзіньпіна і Пуціна19

У Naviband выйшаў новы беларускамоўны альбом «Адліга». Сярод песень — дуэт з «Бі-2»3

Школьніца пераехала з Падмаскоўя ў Гродна і распавядае, чым адрозніваецца Беларусь ад Расіі19

Прапагандыст Шпакоўскі парадаваў чыноўнікаў у М'янме кнігамі і песнямі6

Трамп анансаваў сустрэчу прадстаўнікоў Украіны, Расіі і ЗША ў Мюнхене7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што будзе з Беларуссю пасля размовы Трампа і Пуціна?25

Што будзе з Беларуссю пасля размовы Трампа і Пуціна?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць