Свет66

«Зімовае нашэсце медуз мы спынілі». Расійская «Медуза» выдаліла рэкламу з пацярпелымі ад вайны ўкраінцамі

Рэклама выклікала абурэнне ва ўкраінскіх уладаў, да сітуацыі далучыліся МЗС і пасольства Украіны ў Германіі.

Постэры з рэкламай «Медузы» ў Берліне

Расійскае выданне «Медуза» і берлінскае агенцтва Lure выдаляць усе матэрыялы, звязаныя са скандальнай рэкламай. Напярэдадні ў еўрапейскіх гарадах паказалі рэкламу партала «Медуза», у якой выкарыстоўвалі выявы пацярпелых ад вайны ўкраінцаў.

Рэклама выклікала абурэнне ўкраінскіх уладаў і актывістаў. МЗС Украіны назваў гэта «маркетынгавым цынізмам», а ўкраінскія грамадскія дзеячы палічылі, што «Медуза» такім чынам спрабавала выставіць расіян ахвярамі вайны.

Сёння пасол Украіны ў Германіі Аляксей Макаеў паведаміў, што рэкламнае агенцтва пагадзілася выдаліць усе матэрыялы, звязаныя з рэкламай «Медузы».

«Ну што ж, зімовае нашэсце медуз на Еўропу і Канаду мы, здаецца, спынілі. Толькі што атрымаў адказ ад крэатыўнага дырэктара і заснавальніка Lure на мой учарашні ліст. Галоўнае ў лісце — гэта словы, што Lure выдаліў усе матэрыялы, звязаныя з кампаніяй, з сеткі і даў указанні партнёрам неадкладна спыніць іх дэманстрацыю на любых платформах», — напісаў пасол у фэйсбуку.

Ён таксама паведаміў, што агенцтва выбачылася перад Яраславам Базілевічам. Фота мужчыны, які страціў жонку і трох дачок у выніку расійскага ўдару па Львове, было выкарыстана ў рэкламе.

«Медуза» таксама заявіла пра спыненне рэкламнай кампаніі з 2 лютага.

«Кантэнт для відэа быў абраны з асаблівай уважлівасцю і ў поўнай адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства. Тым не менш, у яго ўвайшлі выявы ўкраінцаў, якія не давалі дазволу на іх выкарыстанне. Гэта была памылка, і мы глыбока шкадуем аб гэтым.

Прыносім выбачэнні ўсім, каго закранула наша рэкламная кампанія. Мы ніколі не хацелі прычыніць шкоду, асабліва тым, хто пацярпеў ад расійскай агрэсіі, і нам шчыра шкада», — гаворыцца ў заяве партала.

«Медуза» таксама дадала, што асуджае злачыннае ўварванне Расіі ва Украіну і «робіць усё магчымае, каб пакласці яму канец».

Каментары6

  • бабруйчанін
    02.02.2025
    Дагэтуль" да " мядузы" далучылся артыст соврос эстрады у Ізраілі А Макарэвіч " я не доначу Украіне зсУ" у Масква жыве працуе мой сын у центре
    Як я магу"..В галаве " мяне пакуль ні пазбавілі аўтарскіх і ганарары за выкананне"
    Дарэчы на " мядузу" ні падпісаны і мабыць два ці тры разы нешта адтуль чытал па спасылцы ад іньшых
    Шмат яшчэ ўсплыве..
  • бабруйчанін
    02.02.2025
    Википедия, Трапна ..Брава
  • Осьминог
    02.02.2025
    Вообще-то Медуза помогает Украине освещением захватнической войны. Насмешку чиновника я не понимаю.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

УСУ арганізавана адступаюць з Курскай вобласці. Расіяне занялі Суджу5

УСУ арганізавана адступаюць з Курскай вобласці. Расіяне занялі Суджу

Усе навіны →
Усе навіны

У папулярным крэме ад вугроў знайшлі небяспечны канцэраген

Праект TPBELA прызналі «экстрэмісцкім фарміраваннем»

У расійскай Карэліі ўдовам вайскоўцаў на 8 сакавіка падарылі кручкі для жаночых сумачак4

Ціханоўская выступіла ў Еўрапарламенце разам з Палінай Шарэндай-Панасюк21

Беларус пайшоў да каліноўцаў праз Гомельскую вобласць. Вось што было з ім далей8

Украінскія дроны трапілі ў Маскоўскі НПЗ — Генштаб УСУ2

Viber скарачае штат у Мінску і ўпершыню набірае ў Польшчы4

Карпянкоў: За паўгода каля БелАЭС затрымалі 350 чалавек7

«Танцавала рыба з ракам». Як па-беларуску гучыць песня з крынджовага тыктока12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

УСУ арганізавана адступаюць з Курскай вобласці. Расіяне занялі Суджу5

УСУ арганізавана адступаюць з Курскай вобласці. Расіяне занялі Суджу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць