Усяго патроху11

У польскім лесе зафіксавалі на ВІДЭА незвычайных ваўкоў

Камерай, пастаўленай у адным з польскіх лясоў, зафіксаваныя два чорныя ваўкі. Запіс, зроблены арганізацыяй аховы прыроды, дае магчымасць глыбей вывучыць генетыку гэтых загадкавых драпежнікаў, піша Onet.pl.

Нечаканыя кадры былі знятыя ў мінулым годзе фотапасткай, якую паставіла Яана Тачыдлоўская, каардынатарка праекта SAVE Wildlife Conservation Fund Poland. Гэты факт падштурхнуў даследчыкаў да збору пробаў з лесу для аналізу генетыкі чорных ваўкоў.

Спачатку Тачыдлоўская паставіла камеру для назірання за бабрамі, але пабачыўшы, што яна фіксуе ваўкоў, вырашыла пакінуць яе на месцы. Праз некаторы час ёй удалося атрымаць відэа з чорным ваўком.

На адным з кадраў відаць, як чорны і шэры воўк павольна пераходзяць ручай і выходзяць на бераг. Іншае відэа, знятае восенню мінулага года, паказвае двух чорных і шэрых ваўкоў, якія пераадольваюць той жа ручай.

Большасць з 2,5—3 тысяч ваўкоў, якія жывуць у Польшчы, маюць шэрую афарбоўку. Чорнае футра з’яўляецца вынікам генетычнай мутацыі, якая, імаверна, узнікла ў свойскіх сабак тысячагоддзі таму.

Цёмная афарбоўка ваўкоў рэдка сустракаецца ў Еўропе з-за нізкай генетычнай разнастайнасці. Але, напрыклад, у Нацыянальным парку Елаўстоўн у ЗША прынамсі палова папуляцыі ваўкоў мае чорнае футра.

Ваўкі жывуць сямейнымі групамі, а паколькі чорныя экзэмпляры важаць каля 30 кг (як нямецкія аўчаркі), то Яана Тачыдлоўская мяркуе, што яны з’яўляюцца аднагодкамі і, верагодна, братамі. Прынамсі адзін з іх — самец.

Арганізацыя SAVE Wildlife Conservation Fund Poland, якая 13 гадоў сочыць за ваўкамі ў Польшчы, не раскрывае дакладнае месца знаходжання чорных ваўкоў, каб абараніць іх ад браканьераў і спыніць распаўсюд дэзынфармацыі.

Ваўкі былі цалкам зніклі ў Польшчы ў 1950-х гадах, але ў апошнія дзесяцігоддзі іх папуляцыя аднавілася, асабліва ў цэнтральнай частцы краіны.

На мінулым тыдні фонд SAVE Wildlife Conservation Fund Poland аб'явіў у фэйсбуку пра назіранне за чорнымі ваўкамі і звярнуўся па фінансавую падтрымку. Сабраныя сродкі дапамогуць фінансаваць генетычныя даследаванні, якія дазволяць лепш зразумець мутацыю, адказную за чорную афарбоўку ваўкоў.

Каментары1

  • Іма
    11.02.2025
    У Беларусі таксама чорных ваўкоў хапае, асабліва на вуліцах Менску.

Цяпер чытаюць

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА16

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Paramount Pictures набыла правы на экранізацыю арыгіналу «Кашмару на вуліцы Вязаў» і плануе выпусціць новы поўнаметражны фільм

Габелен з Баё прывезлі ў Вялікабрытанію ўпершыню амаль за тысячу гадоў3

У 38 гадоў памёр суддзя Роб Дыперынк. Раней ФІФА адхіліла яго ад чэмпіянату свету з-за абвінавачванняў у дамагальніцтвах2

ЗША нанеслі некалькі ўдараў па Іране1

Эксперты папярэджваюць пра ўсплёск амаль невылечнай інфекцыі з цяжкай дыярэяй, якая перадаецца палавым шляхам8

Мадзяр расказаў, чаму Украіна не б'е па Крымскім мосце7

«Чакаюць трагедыі?» Кіроўцы б'юць трывогу праз стан моста цераз Случ паміж Мікашэвічамі і Жыткавічамі1

«Мёд для вушэй». Беларускамоўны ліфт у Мінску выклікаў фурор3

Расійская нафтаперапрацоўка абвалілася да мінімуму з 2005 года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА16

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць