Грамадства33

Праз анамальна цёплую зіму ў Беларусі прачнуліся мядзведзі. Гэта можа быць небяспечна

Нядаўна ў Гарадоцкім і Віцебскім раёнах адначасова фіксавалі 5-6 мядзведзяў, якія карміліся на адным полі.

Фота: БелТА

Праз анамальна цёплую зіму ў Беларусі ў Беларусі прачнуліся некаторыя мядзведзі. Гэта можа пагражаць людзям, якія жывуць у сельскай мясцовасці.

Нядаўна ў Гарадоцкім і Віцебскім раёнах адначасова фіксавалі 5-6 мядзведзяў, якія карміліся на адным полі. У такі час кармавая база больш бедная, таму яны могуць займацца драпежніцтвам або спусташаць пасекі на прысядзібных участках, паведамляюць «Витебские вести».

Як расказала біёлаг з Віцебскага дзяржуніверсітэта Алена Шаўрова, лес ужо жыве вясновым жыццём, хоць час для гэтага яшчэ не зусім надышоў. Гэта яскрава ілюструецца і на прыкладзе прадстаўнікоў жывёльнага свету. Так, у зайцаў і лісіц на месяц раней пачаўся гон — шлюбныя гульні. Тым часам зайцы-бялякі ў сваёй зімовай афарбоўцы сталі больш уразлівымі для драпежнікаў.

Затое для некаторых відаў жывёл анамальныя зімы аказваюцца спрыяльнымі.

«Бабры ў такі час года раней былі лёгкай здабычай для драпежнікаў. Яны вельмі добра плаваюць і ныраюць, але на сушы — няўклюдныя і часта станавіліся аб’ектам палявання ваўкоў. Аднак сёлета бабрам жывецца значна лягчэй», — расказала экспертка.

Для казуль, аленяў і ласёў бясснежная зіма пераносіцца лягчэй — карміцца і перамяшчацца не так цяжка, можна есці кару дрэў і зялёную траву, што прабіваецца з-пад зямлі.

Каментары3

  • Дeнь eжa (Hedgehog Dаy) /fevral/2
    02.02.2025
    сёлета можна не пытацца, калі наступіць вясна... яна ўжо
  • Пан сахі
    02.02.2025
    Самы час беларусам ананасы сеяць...
  • Дeнь cуpкa (Groundhog Dаy, Marmot Dаy) /fevral/2
    02.02.2025
    у сурка, у сэнсе) сёння дзень сурка

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць