Эканоміка33

Расійскі маркетплэйс Ozon працягвае пашырацца ў Беларусі

У пачатку лютага расійскі Ozon стаў рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій у Мінску, а цяпер стала вядома, што маркетплэйс арандаваў у Беларусі новы офіс, піша Office Life.

Раней Ozon арандаваў пляцоўку ў мінскім каворкінгу на вуліцы Свярдлова, а цяпер беларуская каманда маркетплэйса пераедзе ў новае памяшканне ў IT-кампусе Takeoff на вуліцы Платонава. Паведамляецца, што Ozon арандаваў паверх кампуса плошчай 900 квадратных метраў.

Калі раней частка беларускіх супрацоўнікаў маркетплэйса працавала дыстанцыйна, то цяпер іх перавядуць на поўнафарматную працу ў памяшканні.

Расійскі маркетплэйс выйшаў на беларускі рынак у 2021 годзе. Першапачаткова кампанія развівала сетку франчайзі з уладальнікаў пунктаў выдачы заказаў і адкрыла ў Беларусі свой размеркавальны цэнтр у вёсцы Каралёў Стан недалёка ад Мінска.

У канцы лістапада 2024 года паведамлялася, што абарот Ozon у Беларусі за трэці квартал 2024 года вырас у два разы ў параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года.

У пачатку лютага 2025 года стала вядома, што адна з беларускіх даччыных кампаній маркетплэйса — «Азон Рокет Бел» — стала новым рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій.

Каментары3

  • Бартош
    13.02.2025
    а у гэты час Кавалерыйскі і Фасты стаяць пустыя. раней ехалі у Польшч купляць, а зараз развіваецца Азон і Валберыз. так высілкамі еўрачыноўнікаў загналі беларусаў у расейскі гандль.
  • Мары Радзінай
    14.02.2025
    Усё як марыла Наталля Радзіна Хартыя-97 - санкцыі забіваюць беларускую эканоміку, на месца знішчанага беларускага бізнэсу прыходзіць расейскі.
  • Толькі так
    14.02.2025
    А як вы хацелі? Захапілі еўрапейскі самалёт, незаконна ўтрымліваеце ўладу, катуеце людзей і гандлюеце імі - дык смакчыце расейскі даўгунец. Не хочаце быць цывілізаванымі - абдымайцеся з крамлём.

Цяпер чытаюць

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Усе навіны →
Усе навіны

Петэр Мадзьяр заявіў, што параіў бы Пуціну завяршыць вайну3

«Адкуль вы ўсе?!» Слава Камісаранка быў ашаломлены складам гледачоў на сваім канцэрце ў ЗША21

У Мінску сабутэльнікі забілі таварыша і вынеслі паміраць на лесвічнай пляцоўцы5

У мінскім аэрапорце па вяртанні з Грузіі затрымалі фатографа Аляксандра Шышко6

Танны аналаг Егіпта. Беларуска расказала, як адпачыла ў Камбоджы6

Прыёрбанк перавёў на рахункі дзяржавы мінімум 800 мільёнаў рублёў2

Мінчанка ляжала на ложку-трансформеры, калі той раптам склаўся2

У Гомелі зноў працуе рэстаран «Спадчына», закрыты пасля «Гукання вясны»

Навукоўцы ў шоку ад вынікаў даследаванняў інтэлекту пакалення Z14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць