З 1 кастрычніка 2025 года ў Беларусі пачне поўнамаштабную працу аўтаматызаваная сістэма аналізу і кантролю цэн, паведаміла намесніца міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Наталля Васілеўская, піша БелТА.

Гаворка ідзе пра платформу АІС «Аналіз цэн», распрацаваную МАРГ сумесна з Банкам развіцця, падатковай службай, Мытным камітэтам і іншымі ведамствамі. Аператарам і распрацоўшчыкам сістэмы стала Агенцтва сервізацыі і рэінжынірынгу — даччыная арганізацыя Банка развіцця.
Першапачаткова сістэма павінна была запрацаваць да канца 2024 года. У пачатку 2025 года яе запусцілі ў тэставым рэжыме, але працэс запаволіўся з-за памылак у запаўненні першасных уліковых дакументаў. У выніку запуск перанеслі на восень 2025 года.
На дадзены момант сістэма адсочвання ахоплівае халадзільнікі, шыны і ровары. Аднак з 1 кастрычніка 2025 года пералік тавараў павялічыцца да 36 пазіцый. У яго ўвойдуць пячэнне, шакалад, абутак і іншыя катэгорыі.
Цікава, што адначасова з сістэмай кантролю цэн будзе запушчана і абноўленая сістэма адсочвання тавараў. Яе ўвядзенне планавалася на 1 снежня 2024 года, але з-за таго, што бізнес не паспеў адаптавацца да новых патрабаванняў, тэрміны перанеслі на кастрычнік 2025-га.
Цяпер чытаюць
Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу
Каментары