Грамадства11

Дзяўчыну з Баранавічаў затрымалі ў Маскве. Пасля дэпартацыі яе кінулі ў мінскі СІЗА і судзяць за палітыку

Увосень 2024 імя Ірыны Пазнякевіч з'явілася ў базе вышуку ў Расіі. Пасля яе судзілі і выслалі ў Беларусь.

Ірына Пазнякевіч (Шульга). Фота з яе старонкі Укантакце

Ірыне Пазнякевіч (Шульга) 26 гадоў. Яна родам з Баранавічаў, таксама жыла ў Івацэвічах. Па звестках з сацсетак, дзяўчына працавала ў розных сферах — напрыклад, была санітаркай. А па стане на 2019 год у яе было малое дзіця.

У кастрычніку 2020 года Ірына знаходзілася ў ізалятары ў Жодзіне — дзяўчыну затрымалі нібыта за ўдзел у пратэстах. Невядома, ці сапраўды яна тады ў нечым удзельнічала, ці стала адной з выпадкова затрыманых.

У лютым 2021 года яна перабралася ў Расію. Тэрмін яе легалізацыі скончыўся 14 студзеня 2024 года, але яна не выехала з Масквы на радзіму, а засталася там.

У кастрычніку 2024 года Ірыну судзілі ў Мікулінскім раённым судзе Масквы. Ёй прысудзілі 5000 расійскіх рублёў штрафу (каля 50 даляраў) і дэпартацыю з Расіі.

Па звестках Dissidentby, з 20 снежня 2024 года Ірына Пазнякевіч знаходзіцца ў мінскім СІЗА. Са спісаў судоў стала вядома, у чым яе абвінавачваюць — «у грубым парушэнні грамадскага парадку» па ч. 1 арт. 342 КК. Ірыне пагражае да трох гадоў калоніі.

Працэс пачынаецца 3 сакавіка 2025 года ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • Вернік
    03.03.2025
    Дапамажы ёй, Божа!

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Заснавальнік вядомага мінскага бара «Карма» адкрыў ужо трэцюю ўстанову ў Варшаве. Што за яна?7

Пад Мінскам працуе аптовая крама, дзе крупы каштуюць 1—3 рублі, а алей — ад 3,51

У Расіі паставіліся да амерыканскага папярэджання пра магчымы тэракт у Маскве сур'ёзна3

УСУ ўдарылі па вытворцы ракетнага паліва ў Растоўскай вобласці1

«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск18

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі58

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць