Грамадства77

У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі перастануць выдаваць архіўныя справы. Раней было спынена іх сканаванне

У карыстальнікаў архіва застаўся месяц, каб паспець адшукаць патрэбныя архіўныя дакументы. 

Будынак архіва на вуліцы Крапоткіна ў хуткім часе чакае капітальны рамонт. Фота: Гугл Карты

На сайце Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі была апублікавана інфармацыя, што плануюць закрыць усе архівасховішчы, а таксама спыняць выдачу спраў наведвальнікам. 

Прычынай называецца пачатак будаўніча-мантажных работ у рамках капітальнага рамонту будынка. Праца пачнецца ў 2-м квартале 2025 года, то-бок гэта можа адбыцца ўжо ў красавіку. Пра канкрэтную дату пачатку работ архіў абяцае паведаміць дадаткова. Плануецца, што капітальны рамонт зойме 5 месяцаў. 

Чытальная зала НГАБ. Фота: Гугл Карты

Яшчэ ў красавіку 2024 года спынілі выкананне тэрміновых (пазачарговых) работ па лічбаванні дакументаў. А 26 жніўня 2024 года цалкам прыпынілі прыём заяў на сканаванне ад фізічных асоб. Хоць паведамлялася, што аднаўленне паслугі анансуюць дадаткова, з улікам хуткага пачатку рамонту скарыстацца ёй у найбліжэйшыя паўгода ці нават больш не атрымаецца.

Архівасховішча НГАБ. Фота: Sb.by

Прычынай спынення прыёму заявак ад грамадзян называлася планавая падрыхтоўка архіўных дакументаў да сканавання.

Яшчэ ў пачатку кастрычніка 2024-га па тэхнічных прычынах была прыпынена выдача спраў з фондаў у архівасховішчы №4, якая не адноўлена дагэтуль. На нейкі перыяд таксама спынялася выкананне біяграфічных запытаў ад грамадзян.

Туманныя фармулёўкі ў паведамленнях архіва насцярожваюць людзей, асабліва з улікам таго, што кіраваць беларускімі архівамі пасля 2020 года прызначалі ў асноўным былых сілавікоў. Напрыклад, паводле інфармацыі «Нашай Нівы», цяперашні дырэктар НГАБ Міхаіл Глушакоў, прызначаны ў жніўні 2023 года, доўгі час служыў у КДБ. Аднак, найбольш верагодна, што цяперашнія абмежаванні для карыстальнікаў архіва былі звязаныя з падрыхтоўкай да хуткага рамонту. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • Так и не понял,
    03.03.2025
    Што найбольш верагодна: деятельность силовиков в руководстве архива или его ремонт? ))
  • справа
    03.03.2025
    карыстальнікі свабодна рабілі даведкі і электронныя копіі пасля новага году
  • Жыгуль
    04.03.2025
    Ой, а што здарылася? Схамянуліся, што людзі сабе дакументы на карту паляка робяць і валяць са "стабільнасці"?

Цяпер чытаюць

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога2

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога

Усе навіны →
Усе навіны

Сельскі злодзей з Любаншчыны паехаў фарсіраваць Северскі Данец — толькі праз год сваякі заўважылі, што ён згінуў4

У Крамлі пракаментавалі зварот Звягінцава да Пуціна «скончыць ужо гэтую бойню»7

Ціханоўская наведала Чарнобыльскую АЭС1

Беларускі трэш-блогер Мелстрой уразіў падпісчыкаў новым знешнім выглядам ФОТАФАКТ7

«Мне ўсё роўна за гэта нічога не будзе». У РФ удзельнік «СВА» парэзаў былую дзяўчыну і абліў кіслатой6

У Чэхіі затрымалі мітрапаліта РПЦ Іларыёна — у яго аўто знайшлі чатыры кантэйнеры з «рэчывам белага колеру»15

Медзвядчук: Зяленскі спрабуе ўцягнуць Мінск у вайну, адкінуўшы Лукашэнку і запрасіўшы Ціханоўскую17

Былы палітвязень і экс-кіраўнік партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук адкрыў бізнэс у Літве2

«Яны хацелі б быць дома». Парэшткі лідара АУН Мельніка і яго жонкі перапахавалі ва Украіне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога2

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць