Здарэнні

Падлетак на ровары збіў васьмігадовую дзяўчынку ў Бабруйску, яго бацькі выплацяць 15 тысяч рублёў

Здарэнне адбылося ў жніўні мінулага года.

Пара разам з дачкой і сынам вярталіся дадому з крамы. У пэўны момант жанчына спынілася, каб разгарнуць цукерку для сына, дачка таксама спынілася побач з маці.

У гэты час ззаду ў іх бок на ровары рухаўся 14-гадовы падлетак. Убачыўшы яго, дзяўчынка ад нечаканасці зрабіла крок у бок, і ў гэты момант адбылося сутыкненне. У выніку наезду падлетак нанёс ёй цяжкія цялесныя пашкоджанні, піша БелТА.

Да сёння ў дзяўчынкі парушаны рухальныя функцыі, яна перасоўваецца з дапамогай інваліднага вазка. Ёй неабходны доўгі рэабілітацыйны перыяд, пры гэтым медыцынскія спецыялісты не даюць гарантыі поўнага аднаўлення рухомасці.

Пастаяннае нашэнне металічнай канструкцыі, якая фіксуе адломкі косці, востры боль, парушэнне рухомасці, працяглае лячэнне і наступная рэабілітацыя выклікалі ў пацярпелай стан трывогі і страху.

У завядзенні крымінальнай справы па ч.1 арт. 321 Крымінальнага кодэкса ў дачыненні да падлетка, паколькі ён не дасягнуў узросту крымінальнай адказнасці, было адмоўлена.

Разам з тым бацькі дзяўчынкі прасілі спагнаць у яе карысць грашовую кампенсацыю маральнай шкоды. Законныя прадстаўнікі непаўналетняга адказчыка пазоў не прызналі.

Выслухаўшы бакі і даследаваўшы матэрыялы справы, суд палічылі, што пазоў падлягае выкананню. Рашэннем суда Бабруйскага раёна і Бабруйска пастаноўлена спагнаць з непаўналетняга на карысць пацярпелай кампенсацыю маральнай шкоды — 15 тысяч рублёў

У выпадку адсутнасці ў яго даходаў або іншай маёмасці, дастатковых для кампенсацыі, да дасягнення ім паўналецця, спагнаць указаную суму з яго законных прадстаўнікоў у роўных долях — па 7,5 тыс. з кожнага.

Не згадзіўшыся з рашэннем суда першай інстанцыі, прадстаўнік непаўналетняга (ён жа адказчык па справе) падаў апеляцыйную скаргу.

Але судовая калегія па грамадзянскіх справах Магілёўскага абласнога суда пакінула рашэнне без зменаў, а апеляцыйную скаргу адказчыка — без задавальнення. Рашэнне суда ўступіла ў законную сілу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны44

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

На Камароўцы з'явілася першая беларуская маладая бульба4

У беларускім каршэрынгу ездзяць аўто на расійскіх нумарах. Гэта ўвогуле нармальна?6

У аптэках прапаў папулярны антыдэпрэсант флуаксецін2

Украіна сёння ўначы нанесла ўдары па нафтабазе ў Вусць-Лабінску ў Краснадарскім краі, па порце Марыупаля

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны44

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць