Эканоміка1818

Беларусь больш падобная да Кітая, чым да Еўропы

Сусветны банк гатовы абмяркоўваць магчымасці і праекты далейшай падтрымкі эканомікі Беларусі.

Пра гэта заявіў 18 сакавіка віцэ‑прэзідэнт СБ па рэгіёне Еўропы і Цэнтральнай Азіі Філіп Ле Уэру ў Мінску на сустрэчы з прэм’ер‑міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім.

«Мы пашырылі магчымасці падтрымкі Беларусі і спадзяёмся на далейшую працу ў гэтым кірунку», — сказаў віцэ‑прэзідэнт СБ. Ён зазначыў, што ў Сусветным банку вельмі задаволены вынікамі супрацоўніцтва з Беларуссю ў апошнія 10 гадоў. »Я тут знаходжуся для таго, каб даведацца, якую найбольш эфектыўную дапамогу мы можам аказваць Беларусі», — зазначыў Ле Уэру.

Віцэ‑прэзідэнт СБ павіншаваў беларускі ўрад з эканамічнымі поспехамі, дасягнутымі за апошняе дзесяцігоддзе:

«Вы змаглі забяспечыць такі эканамічны рост, які больш блізкі да кітайскага, чым да еўрапейскага.

Вы таксама змаглі забяспечыць велізарнае скарачэнне ўзроўню беднасці ў краіне».

Як правіла, працягнуў віцэ‑прэзідэнт СБ, гэта з’яўляецца прыкметай добрага ўзроўню дзяржаўнага кіравання ў краіне. «Гэта таксама з’яўляецца вельмі важным элементам для развіцця прыватнага сектара», — падкрэсліў прадстаўнік кіраўніцтва СБ. Ле Уэру зазначыў, што падчас свайго візіту хацеў бы вывучыць, якім чынам у Беларусі былі дасягнутыя такія вынікі. »Я мяркую, што іншыя краіны могуць атрымаць карысць ад вашага вопыту», — сказаў ён.

Прадстаўнік СБ таксама адзначыў значны прагрэс у павышэнні энергаэфектыўнасці, што ў цэлым з’яўляецца агульнай праблемай для рэгіёну.

«Тут нам таксама трэба вывучыць беларускі вопыт», — мяркуе ён.

У сваю чаргу Сяргей Сідорскі зазначыў, што ў Беларусі надаецца вялікае значэнне адносінам з Сусветным банкам, асабліва ў пытаннях сацыяльна‑эканамічнага развіцця. Ён нагадаў, што ў СБ зацверджана стратэгія супрацоўніцтва з Беларуссю, якое носіць «жывы, канкрэтны характар», а праекты адыгрываюць важную ролю ў сацыяльна‑эканамічным развіцці Беларусі. Кіраўнік урада падкрэсліў, што 2009 год быў дастаткова цяжкім для эканомікі. «Сусветны банк і МВФ аказалі значную падтрымку нашай эканоміцы», — зазначыў ён. Паводе слоў Сідорскага, 2010 год дае ўсе падставы «значна дабавіць і нагнаць страчанае ў 2009 годзе».

«Мы ўпэўненыя ў тым, што, калі не адбудзецца чарговых фінансавых крызісаў у краінах‑партнёрах, мы зможам значна прыбавіць сёлета», — сказаў Сідорскі. Пры гэтым ён падкрэсліў, што па выніках двух месяцаў гэтага года рост ВУП перавысіў 3%.

Зараз супрацоўніцтва Беларусі з СБ ажыццяўляецца ў межах стратэгіі на 2008—2011 фінансавыя гады. На момант прыняцця ў 2007 годзе стратэгія прадугледжвала выдзяленне краіне каля 100 млн. даляраў ЗША ў год. У снежні 2009 года Савет дырэктараў СБ прыняў рашэнне аб пашырэнні стратэгіі супрацоўніцтва з магчымасцю выдзялення краіне ў 2011 фінансавым годзе (з чэрвеня 2010‑га па чэрвень 2011‑га) дадатковых крэдытных сродкаў у памеры 250 млн. даляраў ЗША.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Зяленскі паслаў Трампу ліст з прабачэннямі за інцыдэнт у Белым доме23

Зяленскі паслаў Трампу ліст з прабачэннямі за інцыдэнт у Белым доме

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка — Турчыну: У вас ёсць прэзідэнцкія схільнасці3

Школьнік загінуў пад коламі электрычкі ў Смаргоні1

Рубіа: Мы афіцыйна адмяняем 83% праграм USAID19

Кампанія А1 стане дыспетчарам таксі3

Лукашэнка прызначыў новага памочніка па Гомельскай вобласці3

Раман Галоўчанка стаў кіраўніком Нацбанка10

Галоўчанку адправілі ў адстаўку. Новы прэм'ер — Аляксандр Турчын8

Лукашэнка адправіў у адстаўку Паўла Калаўра, які кіраваў Нацбанкам 10 гадоў9

Што будзе на месцы прасторы «Вершы» і былой галерэі «Ў»?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі паслаў Трампу ліст з прабачэннямі за інцыдэнт у Белым доме23

Зяленскі паслаў Трампу ліст з прабачэннямі за інцыдэнт у Белым доме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць