Здарэнні

У Слуцку сутыкнуліся грузавік і гарадскі аўтобус + фота

У аўтобусе з левага боку выбітыя амаль усе вокны. Пацярпелых, на шчасце, няма.

У аўтобусе з левага боку выбітыя амаль усе вокны. Пацярпелых, на шчасце, няма.

Раніцай 19 сакавіка ў Слуцку ў раёне льнозавода сутыкнуліся грузавы МАЗ з аўтобусам гарадскога маршруту №6, у якім знаходзіліся пасажыры. Пацярпелых, на шчасце, няма. Аўтобус атрымаў значныя пашкоджанні — з левага боку транспартнага сродку выбітыя амаль усе шкла, салон засыпаны іх аскепкамі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, прыкладна ў 8.45 аўтобус пачаў выязджаць з прыпынку «Зелянгас» ў бок льнозавода. У гэты момант у спадарожным напрамку рухаўся аўтамабіль МАЗ, вадзіцель якога пачаў выязджаць на сустрэчную паласу руху, каб абагнаць аўтобус. Аднак у сустрэчным напрамку рухаўся легкавы аўтамабіль і кіроўцу МАЗа, каб пазбегнуць лабавога сутыкнення, давялося прыняць направа, грузавік страціў кіраванне і па датычнай закрануў левы борт аўтобуса — ад удару шкло ў вокнах «выбухнула».

Гэта вынікае з гутарак карэспандэнта газеты «Кур’ер» з кіроўцамі абодвух транспартных сродкаў, што трапілі ў ДТЗ. Дакладныя абставіны ДТЗ і ступень віны яго ўдзельнікаў, высвятляюць супрацоўнікі аддзела ДАІ Слуцкага РАУС.

Пасажыры аўтобуса не пацярпелі. Пакінуўшы салон пасля сутыкнення, і прабыўшы хвіліну на месцы, Случчакі паспяшаліся далей — па маршруце руху аўтобуса, але ўжо сваім ходам — да канцавога прыпынку «шасцёркі» заставалася некалькі сотняў метраў.

Аўтобус, які трапіў у ДТЗ, новы — ён паступіў у эксплуатацыю ў слуцкі аўтобусны парк у 2008-м годзе.

Каментары

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства12

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы сталі меней ездзіць у Літву — статыстыка3

Гоншчыка Формулы-1 Мазепіна, сына мільярдэра беларускага паходжання, абвінавачваюць у згвалтаванні эскортніцы22

Ціханоўская адказала на навагодні зварот Зяленскага33

Купалавец Дзмітрый Есяневіч адказаў, ці пагадзіўся б цяпер зняцца ў расійскім серыяле6

«Былі дзве сур'ёзныя аперацыі». Экс-кіраўнік Нацбанка Багданкевіч перанёс анкалогію6

Бясконцы yesterday Вінцэся Мудрова

Дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства казаў, што прасцей за ўсё працаваць па законе. Цяпер яго судзяць за хабар6

У навагоднюю ноч згубіўся сабака Маі Санду — уцёк, спужаўшыся феерверкаў3

82 рублі за таксі — і гэта не ў Мінску!2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства12

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Галоўнае
Усе навіны →