Грамадства11

Кубракоў даручыў ацаніць, ці не занадта складаны цяпер экзамен на правы кіроўцы

Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў правёў працоўную нараду з кіраўнічым складам ДАІ. Як паведамілі ў прэс-службе МУС, міністр падкрэсліў, што з надыходам вяснова-летняга перыяду асаблівы акцэнт неабходна зрабіць на прафілактыцы ДТЗ з удзелам матацыклістаў, веласіпедыстаў і самакатчыкаў.

Фота ілюстрацыйнае

Таксама ён даручыў вывучыць, наколькі апраўданая складанасць практычнага экзамену на атрыманне правоў на кіраванне. Гэта зроблена, маўляў, з улікам скаргаў грамадзян.

«З гэтай мэтай цяпер аналізуюцца палажэнні інструкцыі аб парадку прыёму кваліфікацыйных экзаменаў на права кіравання механічным транспартным сродкам», — расказалі ў МУС.

Тыдзень таму на іншай нарадзе Кубракоў звярнуў увагу на недастатковы ўзровень падрыхтоўкі курсантаў аўташкол. З першай спробы экзамен здаюць не больш за 30% курсантаў, праз што павялічваецца час чакання пераздачы практычнага экзамену ў Мінску.

Каментары1

  • Барадзед
    18.03.2025
    Экзамены сложные или автошколы не вывозят подготовку за такие деньги, которые им платят? Может стоит больше часов учить?

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы3

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

Канадская спартсменка першай з жанчын скокнула з айсберга ў акіян ВІДЭА3

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт39

У Салігорску частка жыхароў ужо два тыдні жыве без гарачай вады4

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць