Ежа66

Топ-5 свежых летніх кактэйляў з квасам — ФОТАрэцэпты

Квас — традыцыйны беларускі напой, які спрадвеку быў нязменным складнікам святочных і будзённых застолляў. Амаль у кожнай беларускай сям’і быў свой сакрэт стварэння гэтага напою, што бадзёрыў падчас працы і асвяжаў у спёку.

Сёння мы набываем яго у крамах, у бочках на разліў і пры гэтым ужываем наўпрост, у некранутай кансістэнцыі. Не ўсе ведаюць, што калі дадаць у квас крыху іншых інгрэдыентаў, то можна стварыць найсмачнейшы кактэйль.

Разам з квасам «Хатні» і бармэнам бара «На пляжы» эксперыментуем з формамі ды складнікамі і прапануем вам пяць летніх кактэйляў на аснове квасу. Спадабаюцца як дарослым, так і дзецям — праверана.

У якасці непадкупных дэгустатараў выступяць Валерыя Кулак і яе 5-гадовая дачка Ксюша. Для таго, каб трапіць на нашу квасную вечарыну, сям’я пераадолела няблізкі шлях з Віцебска ў Мінск: Кулакі жывуць там у сваякоў, пакуль дабудоўваецца іх новы дом пад Мінскам.

Ксюшы не прывыкаць выступаць у якасці мадэлі: дзяўчына не раз брала ўдзел у рэкламных здымках дзіцячага адзення.

Рэцэпт № 1: Чорная карова

Вам спатрэбяцца:

  • квас «Хатні Цёмны», 250 мл;
  • ванільнае марожанае, 50 гр.;
  • шакаладны сіроп, 1 ст. л.

Змешваем усе інгрэдыенты ў адной тары. Пры жаданні — дасягаем больш аднароднай кансістэнцыі пры дапамозе блэндара. Разліваем па кубках. Калі душа просіць халадку, дадаём лёду.

За кошт адсутнасці фарбавальнікаў і араматызатараў квас «Хатні» ў якасці асновы для кактэйляў падыходзіць ідэальна: натуральныя складнікі не перабіваюць смак іншых інгрэдыентаў і дазваляюць смела частаваць напоямі дзетак.

Меркаванне дэгустатараў:

— Ого, быццам бы хтосьці квас наліў! — кажа Ксеня. На густ дзяўчынкі, якая любіць салодкае, такі напой кіславаты, але калі дадаць туды больш марожанага, то прыйшоўся б якраз.

— А мне пітво на смак нагадвае нейкі пірог, тыпу шарлоткі. Падагрэць бы і зрабіць яго цёплым — выйдзе выдатны кактэйль на зімовыя святы, — дадае Валерыя.

Рэцэпт № 2: Яблычны

Вам спатрэбяцца:

  • квас «Хатні Цёмны», 150 мл;
  • яблычны сок, 50 мл;
  • карыца;
  • мёд на смак.

Змешваем і разліваем па келіхах.

Валерыя кажа, што кактэйль атрымаўся ні чым не горшы за папулярныя алкагольныя напоі. Смачна і без шкоды для арганізма. Ксеня ацаніла спалучэнне любімага ёй яблычнага соку з квасам і паставіла другому кактэйлю тлусты лайк.

Рэцэпт № 3: Квасная сангрыя

Вам спатрэбяцца:

  • квас «Хатні спраўны», 250 мл;
  • нектарын;
  • яблык;
  • лімон;
  • апельсін;
  • мята;
  • мёд.

Фрукты наразаем на кавалачкі, дадаём некалькі лісцікаў мяты, мёд на смак. Заліваем усё гэта буянства фарбаў ды пахаў квасам і даём настаяцца прыблізна з гадзіну. Пасля гэтага можна дадаткова астудзіць напой лёдам.

У чароўных руках шэф-бармэна «На пляжы» Вячаслава Палаўца ў фінальным выглядзе кактэйлі нагадваюць сапраўдны аб’ект мастацтва.

Што думаюць нашы дэгустатары?

— Вельмі свежы, насычаны смак. Сапраўды падобны да лёгкай сангрыі ці да ліманаду. Класна спаталяе смагу.

Рэцэпт № 4: Мятны кактэйль з клубніцамі

Вам спатрэбяцца:

  • квас «Хатні Цёмны», 250 мл;
  • мята;
  • клубніцы;
  • лёд.

Наразаем клубніцы на кавалкі. Заліваем іх квасам і дадаём у напой мяту на смак. Гатова!

Маці з дачкой кажуць:

Спалучэнне квасу і мяты дае неверагодны асвяжальны эфект. Клубніцы — адны з любімых ягад Ксеніі, таму гэты кактэйль адразу выйшаў у топ і быў выпіты амаль да дна. Астатнія фанаты клубніцаў таксама ацэняць.

Рэцэпт № 5: Чарнічныя ночы

Вам спатрэбяцца:

  • квас «Хатні Цёмны», 200 мл;
  • чарніцы (у сезон рэкамендуем замяніць іх на парэчкі, так смак атрымаецца яшчэ больш яркім і насычаным);
  • лісты мяты.

Крыху таўчом ягады, каб яны аддалі свой сок. Заліваем іх квасам. Лісты духмянай мяты кладзём на ваш густ.

Слова дэгустатарам:

Ксеня: Кактэйль з чарніцамі для мяне самы смачны. І з клубніцамі яшчэ таксама!

Лера: Мне таксама даспадобы прыйшліся апошнія варыянты. А яшчэ смачным атрымаўся напой з яблычным сокам. Карацей, мая тройка пераможцаў відавочная.

Паспрабуйце і вы паэксперыментаваць! Адчуйце сябе бармэнам і вызначце свайго пераможцу, што стане палачкай-ратавалачкай падчас прыёмаў сяброў. Раскажыце нам пасля ў каментарах, які кактэйль спадабаўся вашай сям’і больш за ўсё.

Партнёрскі матэрыял разам з квасам «Хатні».

Дзякуем бару «На пляжы» за дапамогу ў арганізацыі фотаздымак.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу5

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск18

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі58

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

«Дык якія ж вялікія ў вас шляхцічы былі!» Прэм'ер Ірландыі пажартаваў, прымаючы ад Ціханоўскай слуцкі пояс14

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю4

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу5

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць