Грамадства44

На сайце МУС ужо нельга праверыць забарону на выезд з Беларусі

Міністэрства ўнутраных спраў прыбрала са свайго сайта магчымасць праверкі сябе на наяўнасць забароны на выезд з Беларусі, заўважыла «Медыязона».

Будынак Міністэрства ўнутраных спраў у Мінску. Фота: Wikimedia Commons

Раней у асабістым кабінеце на сайце МУС у раздзеле фізічных асоб можна было праверыць неаплачаныя штрафы па лініі ДАІ і абмежаванні на выезд з Беларусі.

Так выглядаў сайт у красавіку 2024. Скрыншот neg.by

Цяпер на сайце праверку на абмежаванні прыбралі. Калі менавіта адбыліся змены, невядома. Але год таму выданне «Экономическая газета» апублікавала інструкцыю аб праверцы сябе на прадмет абмежаванняў на выезд, дзе гэты пункт яшчэ быў на скрыншотах сайта МУС.

Так сайт выглядае цяпер. Скрыншот: «Медыязона»

Такім чынам, у беларусаў засталася магчымасць праверыць, ці ёсць у іх абмежаванне на выезд з Беларусі, толькі пры асабістым звароце ў аддзел грамадзянства і міграцыі РУУС па месцы рэгістрацыі або фактычнага пражывання.

UPD. На наступны дзень пасля таго, як інфармацыя пра гэта з'явілася ў СМІ, магчымасць праверыць абмежаванне на выезд ізноў з'явілася.

Каментары4

  • .
    02.04.2025
    Забаранілі або непасрэдна ўчора, з красавіка, або ў сакавіку.
    Не раней. Дыяпазон "медыязоны" у год занадта вялікі.

    Upd. Стрыжак піша, што з панядзелка.
  • gor
    02.04.2025
    всё работает
  • Valodza
    02.04.2025
    Паўгадзіны таму праверыў сваю асабістую старонку на сайце МУС. Усе працуе, як і раней. Атрымаў паведамленне аб адсутнасці звестак пра забарону выезду з краіны.

Цяпер чытаюць

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?5

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?

Усе навіны →
Усе навіны

Адзін з кіраўнікоў ФІФА звольнены пасля крытыкі плана Інфанціна

Статкевіч: Пяць гадоў таму з нашым народам здарылася трагедыя44

Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскву. Атака стала найбуйнейшай за два гады2

Наваполацкі НПЗ рыхтуецца да планавага рамонту. Гэта кепская навіна для Расіі3

У Ірландыі пяцёра падлеткаў загінулі, паехаўшы па сустрэчцы дзеля лайкаў у тыктоку. Паліцыя вырашыла не гнацца за імі6

Умацаванні новага моста цераз Дняпро ў Магілёве пасля сёлетніх залеваў паплылі ФОТЫ1

Турцыя не змагла знайсці купца на расійскія С-400 і можа адправіць іх на металалом17

У Мінску паспяхова прааперавалі дзяўчынку з унікальным для Беларусі дыягназам

Электракар Ferrari прадалі з аўкцыёна за рэкордныя 40 мільёнаў даляраў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?5

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць