Грамадства2020

«Стамілася ад пастаяннага рыпення мэблі». Мінчанка падала ў суд на суседзяў

Чытачка падзялілася з Onliner.by незвычайнай гісторыяй.

«Тры гады таму мы вырашылі пашырыцца: прадалі сваю аднапакаёвую кватэру ў Малінаўцы і знайшлі цудоўны варыянт у Сухараве. Нас задаволіла там усё: тры пакоі, школа зусім побач, бацькі мужа — праз дарогу, мае — у 10 хвілінах пешшу, да метро — тры прыпынкі. Карацей, жыві і радуйся. Шкада, гэтая радасць неўзабаве нас пакінула.

У першы ж месяц мы заўважылі празмерную чутнасць з размешчанай вышэй кватэры. У прыватнасці, кожныя 15 хвілін чуліся гукі мэблі, якая са скрыгатам перасоўвалася па падлозе. Як высветлілася, гэта былі табурэткі.

Спачатку нам было нават смешна: «Што і куды можна цягнуць так часта і з такой сілай?» Тым больш што адбывалася гэта ўдзень — можна і стрываць. Але ўсё часцей гэта пачало паўтарацца ўжо позна ўвечары і рана раніцай, у тым ліку ў выхадныя. Ты заснуў, раніцай на працу, а над табой — раз, і пачынаюцца пагрузачна-разгрузачныя працы, што ствараюць шум і вібрацыю. А пасля 23:00 гэта ўжо парушэнне заканадаўства і падпадае пад штраф.

У адзін з выхадных, калі маё дзіця хварэла, я ўсю ноч збівала яму тэмпературу і заснула толькі пад раніцу. А ў 6:00 мяне абудзіў ужо знаёмы скрыгат. Адзін раз, потым яшчэ і яшчэ.

Калі гэта паўтаралася на працягу 15 хвілін, я не вытрымала і паднялася да суседзяў. Да таго мы пакідалі ім запіску (са смайлікамі, без агрэсіі) з просьбай прыляпіць шумапрыглушальныя фетровыя накладкі на ножкі табурэтак, але яе праігнаравалі. Паразумення з боку жыхароў кватэры, што вышэй, мы не атрымалі. На пытанне: «Што вы цягнеце ў 6 раніцы?» яны задалі сустрэчнае: «А вы ніколі нічога не перасоўваеце?» — і параілі «альбо мяняць месца жыхарства, альбо рабіць шумаізаляцыю». Але з ударным шумам яна спраўляецца толькі ў тым выпадку, калі зроблена з боку крыніцы гуку. То бок суседзям трэба замяніць падлогавае пакрыццё. Рабіць ізаляцыю столі нам бессэнсоўна, бо гук ідзе і па сценах таксама.

Пазней мы яшчэ раз сустрэлі жыхара гэтай кватэры, і ён нам сказаў: «У мяне так дзіця прачынаецца і гуляе з табурэткай».

І яго зусім не турбаваў той факт, што разам з ім прачынаюцца і іншыя людзі, якія маюць права на адпачынак і сон. З гэтага моманту пачалася барацьба за спакойнае існаванне ў сваёй уласнай кватэры і з нахабствам суседзяў. Усё часцей падрастаючае дзіця выбівала нам актыўнымі гульнямі столь, грукала цяжкімі прадметамі, а старэйшае яму відавочна ў гэтым дапамагала. Іх бацькі паведамілі нам: забараняць дзецям бегаць яны не будуць, а канструкцыя іх табурэткі не дазваляе зрабіць накладкі. З пастаяннымі крыкамі і істэрыкамі мы ўжо змірылася, але змірыцца з ударным шумам немагчыма. Часам мы нагадвалі ім, што знізу жывуць людзі, якім не хацелася б праводзіць выхадныя пад грукат, і стукалі па батарэях — аднак нам грукалі ў адказ. Участковы разводзіў рукамі: «Дзеці». Мы звярталіся ў ЖЭС, дзе нам афіцыйна адказалі: «Неабходна самастойна звяртацца за вымярэннем ударнага шуму ў спецыялізаваную арганізацыю».

Мы накіравалі дасудовае пісьмо жыхарам з намерам правесці экспертызу за свой кошт: верагодней за ўсё, там ёсць парушэнне пры ўкладцы падлогавага пакрыцця, з-за чаго і з'яўляецца павышаная гукаправоднасць. Аднак наша пісьмо вярнулася з паметкай «не забрана».

Сабраўшы ўсе адказы службаў, мы звярнуліся з пазовам у суд, які прызначыў экспертызу — чакаем, калі яна будзе праведзеная. А вось у паводзінах суседзяў пасля паседжання нічога не змянілася — яны, як і раней, шумяць», — напісала жанчына.

Каментары20

  • З паліцыянтам на дзяцей
    02.04.2025
    Во Блін. Паліцыю на дзяцей выклікаюць. Мне падаецца, што "ахвяра" тут той яшчэ фрукт.

    Тым не менш якасць забудовы, вядома, магла б быць і лепей у сэнсе шумпізаляцыі.
  • Выявіўся Скрежет Со-Бак
    02.04.2025
    Беларуская мэбля нагэтулькі суворая, што не рыпіць а скрыгаціць!

    скрип = скрып , скрыпу , рып , рыпу, рыпенне
    со скрипом — са скрыпам
    скрыгат = скрежет, скрежетание
  • Бетонны квадрат
    02.04.2025
    Дзеці павінны расці сярод жывёл і раслін. Гуляць з козамі і курамі, трусамі і качкамі, цягаць алабая за касматую пысу, гуляць у індзейцаў і пячы хлеб на вогнішчы пад зорным небам.
    А не ў трох бетонных квадратах сярод нервовых старых і нервовых матуль.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ9

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

«Падняў бы ж*пу, праехаў па магазінах». Праўладная блогерка абрынулася на Азаронка за хлусню пра бульбу39

Экс-прэзідэнту Украіны Януковічу завочна далі 15 гадоў

Пуцін адправіў сваіх «Начных ваўкоў» у Германію12

Сабаленка: Натуральна, я хачу яхту, самалёт6

«Не пашпарт мяне робіць беларусам». Пагутарылі з эмігрантамі з розных краін, у якіх скончыліся пашпарты6

Якія мікрараёны Мінска самыя дарагія?1

Трамп сказаў, што Зяленскі можа адмовіцца ад Крыма2

У гарадскіх маршрутках павінны з'явіцца рамяні бяспекі

Канада сёння абірае новы парламент і прэм’ер-міністра на фоне канфлікту з Трампам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ9

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць