Свет22

Ван Дама абвінавачваюць па справе аб сэкс-гандлі непаўналетнімі

Зорка баевікоў з 90-х стаў фігурантам крымінальнай справы ў Румыніі.

Жан-Клод ван Дам. Фота: Wikimedia Commons

Бельгійскі акцёр Жан-Клод ван Дам стаў фігурантам крымінальнай справы аб гандлі людзьмі, у тым ліку непаўналетнімі. 

Справу расследуе румынская пракуратура па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і тэрарызмам. Заяву на акцёра падала 26-гадовая грамадзянка Румыніі, пiша Libertatea.

Дзяўчына сцвярджае, што падверглася сэксуальнай эксплуатацыі з боку ван Дама дзесяць гадоў таму ў Канах. Тады яна была непаўналетняй.

Ван Дам фігуруе ў справе аб злачыннай сетцы па гандлі людзьмі, якую арганізаваў румынскі прадпрымальнік і ўладальнік мадэльнага агенцтва Морэл Боля. Па даных следства, бізнэсмен праз сваё агенцтва ўцягваў дзяўчат, у тым ліку непаўналетніх, у прастытуцыю з прымяненнем псіхалагічнага прымусу. Паслугамі Болі нібыта карыстаўся і бельгійскі акцёр.

«Жан-Клод Ван Дам абвінавачваецца ў тым, што нібыта атрымліваў сэксуальныя паслугі адначасова ад пяці румынскіх дзяўчат, якія знаходзіліся ў залежным становішчы, пры падазрэнні на іх эксплуатацыю», — расказаў адвакат меркаванай пацярпелай.

Згодна з заявай 26-гадовай жыхаркі Яс, «дзяўчат дарылі акцёру» ў Канах, і прысутныя ведалі, што маладыя жанчыны эксплуатаваліся.

Гэта не першы выпадак, калі ван Дам фігуруе ў справе аб недапушчальных паводзінах. У 2022 годзе бельгійская пракуратура пачала расследаванне ў дачыненні да акцёра пасля скаргі на сэксуальны гвалт. Інцыдэнт нібыта адбыўся ў жніўні 2021 года ў элітным бары ў Брусэлі.

Па паведамленнях бельгійскай прэсы, 33-гадовая жанчына заявіла, што акцёр спрабаваў змусіць яе да інтымнай блізкасці. Хоць расследаванне было пачата, Ван Дам тады адмаўляў усе абвінавачванні.

Каментары2

  • Filipp
    02.04.2025
    Што ні заява, так на багатых і вядомых, "совпадение? Не думаю"©
  • La familia
    02.04.2025
    А як бацькі 16-гадоваў румынкі дазволілі ёй з'ехаць у Каны?

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі16

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Знак выпусціў кліп пра сістэму і яе вінцікі2

«Некалькі стрэлаў з блізкай адлегласці і адзін — каб дабіць». Польская паліцыя шукае забойцу мастака Сямёна Скрапецкага4

Пазняк прэзентаваў кнігу «Віленшчына любімая і прыўкрасная». Там ёсць нават вершы па-французску10

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Якія карыкатуры на Лукашэнку рабіў забіты ў Польшчы расійскі мастак26

60‑гадовую страхаўшчыцу з Гомеля асудзілі за Гаюна

«Можа, прыведзяце цягнікі ў парадак?» Беларусы скардзяцца на паломкі «Штадлераў» пасля іх вяртання на маршруты5

Беларус год не карыстаецца шампунем — і задаволены сваімі валасамі24

Вясковец прадаў каня і зрабіў сельскагаспадарчую тэхніку з ровара2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі16

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць