Грамадства22

Жанчына хацела прадаць рэчы на «Куфры» і ледзь не засталася без грошай

Жыхарка аднаго з абласных цэнтраў Вольга (імя зменена з меркаванняў бяспекі) вырашыла прадаць дзіцячыя рэчы, якія ўжо не патрэбныя яе дзіцяці. Аб'явы жанчына выставіла на «Куфры». Сярод прадметаў былі і нятанныя, накшталт дзіцячага крэсла. Жанчыне напісала патэнцыйная пакупніца, пасля камунікацыі з якой Вольга ледзь не страціла грошы. Пра незвычайны спосаб махлярства яна расказала «Люстэрку».

З прапановай купіць крэсла пакупніца напісала Вользе ў вайбер. Яна адразу пагадзілася на ўсе ўмовы. Але паколькі нібыта не можа забраць крэсла сама з-за маленькага дзіцяці з інваліднасцю, прапанавала пасля аплаты аформіць дастаўку праз «Еўрапошту».

«Я думала, што ўсё будзе, як яна пісала: адразу прыйдуць грошы, а кур'ер днямі забярэ крэсла», — кажа Вольга.

Але пакупніца сцвярджала, што зараз жа аплаціць і крэсла, і дастаўку. Праўда, так і не спыталася нумар карты, каб перавесці сродкі. Затое даслала спасылку на сайт, візуальна ідэнтычны сайту «Еўрапошты», і запэўнівала, што ўсё можна зрабіць з яго дапамогай. Нібыта трэба ўвесці даныя сваёй карты (уключаючы CVV-код) і націснуць кнопку «Атрымаць грошы».

«Я не працавала ніколі з «Еўрапоштай» і падумала, што там праўда ёсць такая функцыя», — тлумачыць жанчына.

На сумневы Вольгі пакупніца адказвала, што ўсё правільна, што яна ўжо перавяла грошы праз гэтую сістэму і вярнуць іх не можа. Таму нібыта не застаецца іншага выйсця, акрамя як зарэгістравацца.

«Увогуле, я зайшла на сайт, увяла нумар карты і CVV. Але ў глыбіні душы ўсё адно сумнявалася, таму спачатку перавяла амаль усе сродкі на іншы рахунак, — расказвае Вольга. — Тым больш што там трэба было ўвесці рэшту на карце, я такога яшчэ нідзе не бачыла».

Пасля таго, як сістэма не прыняла карту жанчыны, пакупніца стала настойліва прасіць увесці іншую, клялася, што плацеж прайшоў, а адмяніць яна яго не можа. Тады беларуска папрасіла пацвярджэнне аплаты:

«Я канчаткова зразумела, што гэта падман, калі яна прапанавала ўвесці даныя другой карты. А пасля таго як я сказала, што яе няма і папрасіла даслаць скрыншот чэка, гэтая дзяўчына перастала адказваць. І ў выніку проста заблакавала мяне».

На спробу падману Вольга адрэагавала спакойна. Па-першае, грошы не знялі, таму проста прыйшлося заблакаваць карту і завесці новую. А па-другое, разважае яна, калі «ёсць Бог на гэтым свеце», наўрад ці атрымаецца доўга беспакарана падманваць людзей, прыкрываючыся дзіцём з інваліднасцю.

Ашуканцы часта ствараюць сайты, візуальна ідэнтычныя банкам, інтэрнэт-крамам або іншым сэрвісам. Каб засцерагчы сябе, перад уводам даных карты ўважліва правярайце адрас сайта — ён можа адрознівацца ад арыгінальнага ўсяго на некалькі знакаў.

Каментары2

  • Мыш
    03.04.2025
    І чым гэты спосаб незвычайны? Яму ўжо не адзін год і бадай усе, хто нешта прадаваў, з ім сутыкаліся.
  • Галя
    04.04.2025
    У Польшчы тое ж на пляцоўках, спасылкі дасылаюць прадаўцам, маскіруюцца пад службу падтрымкі, пакупніка...

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць