Здарэнні

У Смаленску загінуў памочнік машыніста лакаматыўнага дэпо станцыі Віцебск

Трыццацігадовы памочнік машыніста лакаматыўнага дэпо станцыі Віцебск загінуў у Смаленску (Расія), рамантуючы рухавік цеплавоза.

Як паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў на транспарце, няшчасны выпадак адбыўся ўвечары 21 сакавіка. Падчас руху лакаматыва грузавога цягніка па маршруце Віцебск — Смаленск у дэпо Смаленска перастаў працаваць дызель вядомай секцыі. У 18.20 машыніст цеплавоза для высвятлення прычыны і запуску дызеля накіраваў памочніка. Пасля запуску дызеля малады чалавек не вярнуўся ў кабіну кіравання і не адказваў на выклікі па радыёсувязі, таму ў 18.33 машыніст спыніў цягнік, каб высветліць, што адбылося.

Падчас агляду дызельнага памяшкання ў раёне галоўнага генератара быў знойдзены памочнік машыніста без прыкмет жыцця, ён ляжаў на масніцах. Фельчар медпункта канстатаваў смерць. Пры аглядзе цела выяўлена рвана‑выцятая рана ў вобласці шыі.

Мяркуецца, што траўма была атрымана ў выніку ўдару адарванай часткі шпількі мацавання клапаннай каробкі аднаго з цыліндраў рухавіка.

Адарвацца яна магла з‑за гідраўдару. Абставіны здарэння ўстанаўліваюцца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога2

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога

Усе навіны →
Усе навіны

Букмекеры, «наша кава» ў «Мак.бай» і ваяўнічыя літоўцы. Паглядзелі новае гумарыстычнае шоу ад СТБ8

Сельскі злодзей з Любаншчыны паехаў фарсіраваць Северскі Данец — толькі праз год сваякі заўважылі, што ён згінуў4

У Крамлі пракаментавалі зварот Звягінцава да Пуціна «скончыць ужо гэтую бойню»7

Ціханоўская наведала Чарнобыльскую АЭС1

Беларускі трэш-блогер Мелстрой уразіў падпісчыкаў новым знешнім выглядам ФОТАФАКТ7

«Мне ўсё роўна за гэта нічога не будзе». У РФ удзельнік «СВА» парэзаў былую дзяўчыну і абліў кіслатой6

У Чэхіі затрымалі мітрапаліта РПЦ Іларыёна — у яго аўто знайшлі чатыры кантэйнеры з «рэчывам белага колеру»15

Медзвядчук: Зяленскі спрабуе ўцягнуць Мінск у вайну, адкінуўшы Лукашэнку і запрасіўшы Ціханоўскую17

Былы палітвязень і экс-кіраўнік партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук адкрыў бізнэс у Літве2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога2

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць