Грамадства33

Мінчанка абмяняла даляры па неверагодным курсе. У банку патлумачылі прычыну

У рэдакцыю Onliner.by напісала чытачка, якая вырашыла памяняць $100. Вынік аперацыі яе здзівіў: яна атрымала на рукі 209,8 рубля.

Курс памяняўся літаральна за хвіліну да яе абслугоўвання, а потым зноў вярнуўся амаль да 3 рублёў. У пацверджанне сваіх слоў жанчына прыслала чэк аперацыі і скрыншоты з сайта банка. Па яе словах, яна спрабавала вярнуць свае грошы ў абменніку ў той жа дзень, але ёй у аперацыі адмовілі.

Журналісты звярнуліся ў «Сбер Банк», і там расказалі, што ведаюць пра гэтую сітуацыю і ўжо ўрэгулявалі яе. Прычынай быў збой у сістэме, таму прымянілі няправільны курс.

— 23 красавіка ў дадатковым офісе №762 «Грын Сіці» была здзейснена наяўная валютна-абменная аперацыя на суму 100 USD. У сувязі са збоем у сістэме быў прыменены курс да гэтай аперацыі 2,0980. 24 красавіка ў 12:15 сітуацыя была ўрэгуляваная: пытанне вырашылі на карысць кліента. Прыносім прабачэнні за сітуацыю.

Каментары3

  • а далёка ж не першае ўжо красавіка
    26.04.2025
    лепш пакуль з далярамі ці(і) з банкамі справы не мець)
  • Улад
    26.04.2025
    Збой у сістэме можа здарыцца і на карысць кліента банка. У такім разе пытанне (ужо на карысць банка) вырашаецца імгненна, "не адыходзячы ад касы" :)))
  • головастая рыба
    26.04.2025
    ну дык... банкі ж ніколі не застануцца беднымі, а жабрака да апошняй ніткі абдзяруць

    але разам з тым жабрацкі народ у 20-м у большасці сваёй банкіра сабе хацеў

Цяпер чытаюць

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага40

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі: Праз пагрозу наступу з боку Беларусі Украіне давядзецца стварыць новыя брыгады8

Ва Уфе чутныя выбухі. Імаверна, атакаваны мясцовы НПЗ 

У Смалявічах апошнім часам даўка смярдзіць гноем. А чаму?5

37‑гадовага будаўніка з Брэста асудзілі па двух цяжкіх палітычных артыкулах2

У навічка НБА з топ-30 драфта бацька — беларус: вырас у галечы, дзеля развіцця сына прадаў матацыкл2

У метро пабілі легенду Мінска — жанчыну, якая шмат гадоў спявае пра Ісуса68

Беларусам стане складаней уладкавацца кіроўцам буса ў Еўрасаюзе, дый саміх прапаноў стане менш. Вось у чым праблема1

У дачыненні да Урсулы фон дэр Ляен распачата расследаванне з-за сакрэтнага чата з Зяленскім і еўрапейскімі лідарамі4

У Гомелі падчас бойкі хлопцу мыліцай зламалі нос. Шрам на твары будзе ўсё жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага40

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць