Грамадства11

Вынеслі на абмеркаванне змены ў Правілы аўтамабільных перавозак пасажыраў

Савет міністраў вынес на грамадскае абмеркаванне праект зменаў у Правілы аўтамабільных перавозак пасажыраў. Абмеркаванне працягнецца з 26 красавіка па 5 мая, а праект тычыцца як гарадскіх, так і міжгародніх перавозак, а таксама таксі.

На абмеркаванне выносяцца наступныя прапановы:

  • усе транспартныя сродкі, якія працуюць на аўтамабільных перавозках, павінны быць абсталяваныя сродкамі відэафіксацыі;
  • у аўтобусах на пасажырскіх месцах абавязкова павінны быць рамяні бяспекі: на гарадскіх маршрутах — двухкропкавыя або трохкропкавыя, а ў прыгарадных і міжгародніх аўтобусах і маршрутках — толькі трохкропкавыя;
  • у таксі можна будзе адмовіцца плаціць за паездку, калі кіроўца не выдаў касавы чэк — калі толькі гэта не аплата праз мабільны дадатак з фарміраваннем электроннага чэка, або калі ў таксі адсутнічае каса (акрамя таксі, які працуе праз інтэрнэт-сэрвісы);
  • да кіроўцаў, якія маюць стаж і адсутнасць прыцягнення да адказнасці, будуць прад'яўляцца іншыя патрабаванні. Тых, хто атрымаў правы менш, чым пяць гадоў таму, вызваляць ад праходжання курсаў павышэння кваліфікацыі.

Каментары1

  • Вольга
    27.04.2025
    Яшчэ трамвайныя квіткі трэба прадаваць толькі па пашпарце! І з адборам адбіткаў пальцаў.

Цяпер чытаюць

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала12

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ з Wildberries перайшлі на Ozon17

Навукоўцы прапануюць аднавіць Аральскае мора і зарабіць на гэтым2

Мінчук замест таксі паехаў з гулянкі дахаты на спадарожнай машыне. Гэта абышлося яму больш чым у 400 рублёў1

У Інданезіі некалькі чалавек публічна адлупцавалі за сэкс па-за шлюбам16

Завяршаецца рэканструкцыя «Карабліка» — самага адметнага корпуса БНТУ3

Мужчына сам сабе прыгатаваў кактэйль. Гэта каштавала яму жыцця1

У Гродне кола агляду вечарам ператвараецца ў прыгожы святлівы экран ВІДЭА

Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму?10

УЕФА і КАНКАКАФ абмяркоўваюць стварэнне сумеснай Лігі нацый1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала12

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць