Літаратура11

Пасол Украіны развітаўся з Беларуссю прэзентацыяй рамана Бабінай

Гэта было захапляльнае апавяданне пра фармаванне чалавечага «я» і нацыянальнай тоеснасці ў часы савецкай акупацыі.

26 сакавіка у пасольстве Украіны ў Беларусі ў Мінску, у прыгожым будынку, што сваім шкляным паўколам глядзіць на амбасады расейскую і амерыканскую, прайшла прэзентацыя рамана Наталкі Бабінай «Рыбін горад». Дакладней, украінскага перакладу гэтага рамана.

Ён мае неўзабаве выйсці ў кіеўскім выдавецтве «Зялёны пёс». Украінскія выдаўцы адкрываюць ім новую серыю «За парогам». Выдаюць яны кнігу пад іншай назвай: «Пахнэ людыною» («Пахне чалавекам»). Прычым вокладка зроблена ў каляровым поп-арце. Адчуваюцца асаблівасці нацыянальнага (паўднёвага) тэмпераменту. Але вокладка не бяздумная. Відно, што ілюстратар учытваўся ў твор, шукаў вобраз. Культурная традыцыя!

На ўкраінскую кнігу пераклаў іншы носьбіт паважнай традыцыі — кіевец Віталь Панамароў. Гэтага нястомнага трэгера ўсяго беларускага на вечарыне згадалі добрым словам.

На прэзентацыі прысутнічалі украінскія дыпламаты, а таксама цвет беларускай інтэлігенцыі. Сярод іншых, акадэмік Радзім Гарэцкі, пасол Анатоль Бутэвіч, сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч, рэдактар Барыс Пятровіч, крытык Міхась Тычына.
А таксама навукоўцы, кіраўнікі музеяў і бібліятэк, артысты, студэнты, якія вывучаюць украінскую мову, украінская дыяспара.

Наталка Бабіна, якая паходзіць з Берасцейшчыны, расказала пра тое, як пісаўся раман «Рыбін горад». Гэта было захапляльнае апавяданне пра фармаванне чалавечага «я» і нацыянальнай тоеснасці ў часы савецкай акупацыі, у горадзе Берасці, які быў вайсковым фарпостам імперыі, на кантрасце традыцыйнай мясцовай і агрэсіўнай каланіяльнай культур.
Суправаджалі гэтую своеасаблівую споведзь фоты з Берасцейшчыны з яе пясчанымі выдмамі, магутным Бугам і пасавечанымі местамі. Дарэчы, здымкі зрабіла дачка раманісткі.

Шмат цёплых слоў удзячнасці выслухаў у гэты вечар пасол Украіны ў Беларусі Ігар Ліхавы, які ад’язджае на Радзіму.
Прысутныя адзначалі яго вялізны ўклад у развіццё беларуска-украінскіх сувязяў, дзякавалі за падтрымку беларускай культуры, зычылі поспехаў і яму, і Украіне.

Наступным паслом Украіны стане былы высокі чыноўнік — экс-кіраўнік Сакратарыяту прэзідэнта Юшчанкі (Адміністрацыі прэзідэнта) Раман Бяссмертны.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі12

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрутай упрыгожылі клумбу»: працяг гісторыі са знойдзеным пацучыным ядам у Мінску3

Прэм'ер Літвы: Можна разгледзець сустрэчу з Беларуссю на ўзроўні віцэ-міністраў, але ў Вільні ёсць умовы15

Браты-славяне прадалі Пятрухіну машыну за $1350. Аказалася, абсалютнае ламачча41

Пальчыс пра Латыпава: Ён у вельмі дрэнным стане, суіцыдальныя думкі, 1,5 года адзіночкі4

На мінскім пераходзе заўважылі дзіўную кнопку «для баскетбалістаў». Вось што гэта аказалася2

У Брэсцкім раёне на будаўнікоў упала пліта

Эйсмант заявіла, што разглядаецца магчымасць сустрэчы Лукашэнкі з Трампам3

Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі7

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі12

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць