Грамадства2525

Беларус некалькі разоў паспяхова прыязджаў з Польшчы на радзіму. А ў апошні раз не змог выехаць праз палітычную крыміналку

Алег Фурман «пакаяўся» за ўдзел у мітынгах яшчэ ў 2021 годзе — і быў шчыра ўпэўнены, што на гэтым гісторыя скончана. Пазней з’ехаў працаваць у Еўропу, некалькі разоў вяртаўся ў Беларусь. Але ў апошні раз яго не выпусцілі з краіны. Эвакуіраваў мужчыну «Байсол».

Алег Фурман. Фота з яго фэйсбуку

Згадваючы тое, што адбылося, Алег не можа стрымаць эмоцый.

— Ведаеце, мяне ж выклікалі ў РУУС за пратэсты яшчэ ў 2021 годзе. У мяне ва «Укантакце» было шмат рэпостаў — асабліва мне падабаўся «Чай з малінавым варэннем», — а таксама здымак з пратэстаў. Патэлефанавалі суботнім вечарам, сказалі прыехаць у РУУС. Я адказаў, што без позвы нікуды не паеду. Але ж міліцыянер толькі пасміхнуўся: «Калі не прыйдзеш, мы самі прыедзем. І тады ты дакладна сядзеш».

Алег кажа, што тады яму пагражала толькі адміністратыўка. Ён пакаяўся ў РУУС, пісьмова паабяцаў больш ніколі не ўдзельнічаць у мітынгах.

— Міліцыянер папярэдзіў: «У панядзелак можам цябе забраць». Але ў панядзелак ніхто мяне не забраў. А тыдні праз тры прыйшла паперка, што адміністрацыйную справу спынілі, бо доказаў няма. Я падумаў, што, можа, рэпрэсіі спыняюцца, гэта фініш.

У лістападзе 2023 года мужчына паехаў працаваць у Польшчу. З таго часу ён некалькі разоў быў прыязджаўшы ў Беларусь. На пытанне, ці не баяўся ён такіх вандровак, Алег прызнаецца:

— Канечне, я чытаю навіны ў незалежных СМІ. Ведаў я і пра затрыманні на мяжы, і пра тое, што часам чалавека пускаюць у краіну, а потым у хуткім часе затрымліваюць. Я трымаў у галаве, што такое магчыма! Спачатку — як любы беларус — хрысціўся перад тым, як перасекчы мяжу.

Але ж потым дадае: пасля першых паспяховых паездак ён расслабіўся. Тым больш беларускія памежнікі ніколі не звярталі на яго асаблівай увагі — на гутаркі не выклікалі, паглядзець тэлефон не прасілі.

— Ну я і падумаў: можа яны бачаць, што я неактыўны, нідзе нічога не лайкаю, не пішу.

У гэты раз Алег паехаў у Беларусь напрыканцы сакавіка, каб павіншаваць дачку з днём нараджэння. Кажа, на мяжы ніякіх пытанняў да яго не было.

У красавіку мужчыне трэба было вяртацца на працу ў Польшчу. Але ў гэты раз спакойна перасекчы мяжу не атрымалася.

— Памежнікі сказалі: «Мы не бачым у сістэме чаму, але табе забаронены выезд з Беларусі. Едзь у міграцыю, высвятляй прычыну».

У той самым дзень Алег вярнуўся ў Мінск і панёсся ў міграцыю.

— Там усё было неяк доўга. Звычайна яны хвілін праз пяць выдаюць даведку, у чым прычына забароны на выезд. А тут я чакаў хвілін дваццаць. Нарэшце жанчына мне выносіць дакумент, дзе напісана, што я прызнаны падазраваным па крымінальнай справе. Яна сказала, што справа палітычная. Кажа: «Калі ты нідзе не ўдзельнічаў, дык тэлефануй у Следчы камітэт». І тыпу нічога не будзе. «А вось калі ўдзельнічаў…» — і замоўкла.

Алег прызнаецца, што ў гэты момант яго накрыла паніка. Мужчына хутка знайшоў адваката.

— Ён растлумачыў, што ў найлепшым выпадку мне пагражае 2,5 года хатняй хіміі. А калі ёсць яшчэ каментарыі (а я іх сапраўды некалі пісаў даволі актыўна), дык дакладна сяду. Адвакат сказаў, што цяпер аналагічных спраў шмат, таму сілавікі разбіраюцца з імі паступова.

Потым Алег патэлефанаваў у Следчы камітэт — там пацвердзілі, што ён сапраўды фігурант крымінальнай справы.

— Пакуль быў у Беларусі, шугаўся ад кожнай машыны. Чакаў, што прыедуць, заграбуць, зладзяць маскі-шоу. Развітваўся са свабодай.

Алег размаўляў з сябрамі, адзін з якіх параіў яму не чакаць — бо нічога добрага дакладна не будзе, — а звярнуцца па дапамогу ў «Байсол».

— Мне дапамаглі. Я выбіраўся з Беларусі амаль што тыдзень і прайшоў праз усе кругі пекла. Дзякуй Богу, я ў Еўропе — і ў мяне ёсць будучыня. «Байсол» мне жыццё выратаваў, а так была б хана!

Цяпер мужчына тэлефануе знаёмым беларусам у Еўропе, каб папярэдзіць: нічога не скончана, ездзіць на радзіму не бяспечна. Кажа, сярод яго знаёмых тых, хто ўдзельнічаў у пратэстах, хапае — але не ўсе яны разумеюць, што помсціць ім рэжым можа нават праз пяць гадоў.

Каментары25

  • Огонек
    02.05.2025
    На Стрижака надейся, а сам не плошай!
  • FF
    02.05.2025
    Бо галавой трэба думаць. Ведаеш, што ёсць праблемы, якія цягнуць на крыміналку, – не прыязджай.

    Ведаеш, што данаціў, – не прыязджай альбо буць гатовы разлічыцца. Пацешныя аповеды данацераў, якія прыехалі, атрымалі рахунак і распавядалі, як страшна ім пасля было.
  • Тутэйшы аглядальнік
    02.05.2025
    ..а может это просто легенда,правдивая , с побегом, оазве в такие времена можно верить...пусть пройдёт детектор лжи...ху из ху во времена войны?

Цяпер чытаюць

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі13

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Уладзімір Каранік у Інданезіі папазіраваў у знакамітай мясцовай кашулі ФОТАФАКТ5

У Нараўлянскім раёне знайшлі раней невядомую абарончую вежу часоў ВКЛ5

Валожын накрыла магутная залева ВІДЭА1

На вуду расійскіх пранкераў трапіў дарадца прэзідэнта Літвы1

Навукоўцы ўжо зафіксавалі рэкордную тэмпературу Сусветнага акіяна3

На чэмпіянаце свету была блізкая сенсацыя. Зборная Англіі ледзь уратавалася ад кангалезцаў2

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці12

Калі крама можа адмовіцца прыняць назад ці абмяняць няношанае адзенне? Патлумачылі ў МАРГ1

Загінуў 34‑гадовы Антон Арцямёнак, складальнік слоўніка беларускіх футбольных тэрмінаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі13

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць