Свет

«Газпром» скупіў туркмэнскі газ

Разьбіліся надзеі на пастаўкі ў Эўропу канкурэнтнага расейскаму газу з Цэнтральнай Азіі. З кастрычніка і ажно да 2009 г. адзіным экспарцёрам газу з Туркмэністану будзе «Газпром».

Пасьля падпісаньня дамовы з «Газпромам» прэзыдэнт Туркмэністану Сапармурат Ніязаў абвясьціў, што яго краіна забясьпечыць пастаўкі перадусім у Расею. Туркмэністан ня будзе пакуль разглядаць пытаньня будаўніцтва газаправоду праз Касьпійскае мора ў Азэрбайджан, якое падтрымлівае ЗША. Адтуль сыравіну можна было б праз Турцыю ў Эўропу экспартаваць.

Малавераемным Ніязаў палічыў будаўніцтва трубы праз Аўганістан у Пакістан, што таксама падтрымліваецца ЗША ў якасьці альтэрнатывы для газаправоду зь Ірану. Ашхабад не адмовіўся толькі ад будаўніцтва газаправоду ў Кітай.

Аднак Ніязаў запэўніў кіраўніка «Газпрому» Аляксея Мілера, што экспарт у Кітай не скароціць паставакі для расейцаў. У чацьвёртым квартале Туркмэністан прадасьць «Газпрому» 12 млрд. кубамэтраў газу, a пасьля да 2009 г. – па 50 млрд. кубамэтраў штогод. Больш газаправодныя магістралі ня здолеюць перапампаваць цераз Цэнтральную Азію.

З кастрычніка за 1000 куб. м туркмэнскай сыравіны Расея будзе плаціць 100 даляраў, на 50 адсоткаў болей, чым цяпер. Выдаткі аплоцяцца У Заходняй Эўропе тысяча кубамэтраў каштуе прыкладна 300 даляраў.

У небясьпецы апынулася Ўкраіна, якая транспаратавала ў асноўным газ з Туркмэніі. Дзякуючы нізкаму кошту азіяцкага газу Ўкраіна сёньня плоціць 95 даляраў за 1000 куб. м сыравіны зь імпарту. Цяпер гэты кошт захаваць не атрымаецца.

Невядома, ці «Газпром» не запатрабуе ад Кіева павышэньня ўжо сёлета. Гэта паставіла б у цяжкую сытуацыю прэм’ера Віктара Януковіча, які ў жніўні абвясьціў, што сёлета газ для Ўкраіны не падаражэе. Дамову ў Ашхабадзе «Газпром» падпісаў зараз жа перад візытам дэлегацыі з Украіны, якая павінна была хадайнічаць пра непасрэдныя пастаўкі туркмэнскай сыравіны.

Каментары

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка збіраецца на доўгі час за мяжу57

Лаўроў: Беларусь імкнуцца ўцягнуць ва ўкраінскі канфлікт11

Заробак як у айцішніка: беларускаму трактарысту прапануюць да 10 тысяч рублёў. Разабраліся, у чым сакрэт5

СК РФ назваў прозвішчы адказных і выканаўцаў, хто, па яго версіі, атакаваў аўтобус з беларускімі дзецьмі пад Бранскам17

26‑гадовы Максім з Баранавіч — новая ахвяра вайны12

«Гэта ўнікальны выпадак!» Каля «Мінск-Свету» заўважылі птушку года1

Будынак крэйдавага завода ў Белгарадскай вобласці разбураны ў выніку ўдару беспілотнікаў1

Ордэн Белага Арла, які забралі ў Зяленскага, вярнуўся ў Польшчу. Што з ім будзе цяпер?4

У Крыме здарылася маштабнае адключэнне святла6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць