Эканоміка33

Літоўская кампанія SBA цалкам пакінула Беларусь. Гэта было няпроста

Літоўская прамысловая група SBA цалкам пакінула беларускі рынак, перадаўшы свой магілёўскі мэблевы завод Mebelain аднаму з беларускіх кіраўнікоў прадпрыемства. Як паведаміла кампанія 9 мая, перадача адбылася ўскосным чынам, бо з-за палітычна-эканамічнай сітуацыі іншыя спосабы выхаду з Беларусі былі немагчымыя, піша Reform.news.

Фота: sba.lt

У SBA растлумачылі, што рашэнне пайсці з беларускага рынку было прынята яшчэ ў пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны — больш за тры гады таму. Тады кампанія спыніла масавую вытворчасць на заводзе ў Магілёве і пачала паступова згортваць сваю дзейнасць у краіне, якая падтрымлівае расійскую агрэсію.

Прадстаўнікі SBA адзначылі, што ў Беларусі былі ўведзеныя жорсткія абмежаванні на продаж актываў заходніх кампаній, што значна ўскладніла здзелку і адбіла жаданне ў многіх патэнцыйных пакупнікоў.

Завод Mebelain пачаў працу ў 2015 годзе, у яго было ўкладзена каля 47 мільёнаў еўра. Аднак пасля спынення дзейнасці ў 2022 годзе кампанія была вымушаная спісаць усе інвестыцыі як страты.

SBA з’яўляецца адной з найбуйнейшых прыватных прамысловых груп у Літве. У яе склад уваходзяць пяць мэблевых фабрык у краіне, кампанія SBA Home і лагістычны цэнтр Innovo logistika.

Каментары3

  • Летува не Літва, Расея не Русь
    12.05.2025
    [Рэд. выдалена]
  • адлік ад 2020
    12.05.2025
    Бачыце, лукашысты, каб не ўляпаліся ў чужую вайну, вас бы і дагэтуль кармілі падаткамі розныя глыбока занепакоеныя з загніваючай Еўропы. Смерці і калецтва ахвяр мясцовых рэпрэсій сацыяльна адказнаму бізнесу суседзяў па барабане. Хоць украінцы з паршывай авечкі шматок салідарнасці атрымалі - і за тое дзякуй.
  • Яніна
    12.05.2025
    "краіне, якая падтрымлівае расійскую агрэсію"- з якой пары хунта=краіна?
    А элект-прэзідэнт, седзячы ў вашай Летуве, тады элект-прэзідэнт якой краіны?

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея17

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць10

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Самарскую вобласць. Пажар на Куйбышаўскім НПЗ1

Да Японіі набліжаецца магутны тайфун: улады заклікалі эвакуявацца двум мільёнам чалавек

Думаеце, птушыны памёт можна пакінуць да наступнага мыцця машыны? Ой не

Пачобут плануе вярнуцца ў Беларусь пасля паездкі ў ЗША, але не ведае, як павядуць сябе ўлады28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея17

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць