Свет77

За першыя тыдні мая ў Расіі адкрылі сем помнікаў Сталіну

Такія тэмпы сталі рэкорднымі з часоў культу асобы савецкага лідара, піша тэлеграм-канал «Можем об'ясніть».

Может об'ясніть

Напярэдадні гарэльеф «Падзяка народа правадыру-палкаводцу», знішчаны пры Хрушчове, быў адноўлены на станцыі «Таганская» і стаў ужо сёмай фігурай Сталіна, усталяванай у краіне за гэты май. Гэта абсалютны рэкорд па тэмпах узвядзення помнікаў Сталіну з часоў культу асобы.

За майскія святы фігуры Сталіна з’явіліся ў пяці населеных пунктах — Серпухаве, Улан-Удэ, Мажайску, вёсцы Амірова і пасёлку Кадуі, а таксама ў акупаваным Мелітопалі.

Большасць адкрыццяў была прымеркавана да 80-годдзя Перамогі.

Пры гэтым у шэрагу выпадкаў мясцовыя жыхары не падтрымалі ініцыятыву сталіністаў; напрыклад, жыхары вёскі Амірова ў Башкірыі прагаласавалі супраць усталявання бюста, але гэта не перашкодзіла планам мясцовых уладаў — бюст толькі фармальна перанеслі на прыватную тэрыторыю.

2025 год ужо прэтэндуе на лідарства па колькасці ўсталяваных помнікаў Сталіну. Паводле статыстыкі, якую вядзе «МО», за няпоўныя 5 месяцаў у краіне адкрылі восем фігур правадыра (сем — у маі і адну раней). Больш помнікаў з’яўлялася толькі ў 2016 годзе (дзевяць) і ў 2019-м (трынаццаць).

Усяго ў Расіі, паводле падлікаў «МО», усталявана ўжо 123 помнікі Сталіну. Пры гэтым 90% з іх былі адкрыты пры Пуціне.

Каментары7

  • Нешта зьмянілася
    16.05.2025
    Пасля ХХ сьезду кпсс, дзе быў засуджаны культ асабістасці, і масавыя рэпрысіі, у якіх загінула да 20 мільёнаў чалавек, ніводнага помніка сталіну пры ссср не было.
  • Ў tgv
    16.05.2025
    Уражвае.
  • Те же грабли опять
    16.05.2025
    Ну, что же? Все логично. Кровожадный чекистский аппарат не был ликвидирован в 1991- ом Ельциным и демократами. А в 1996 был призван, в 1999 и вовсе пришел на высший пост в государстве в лице Путина со товарищи. По сути своей это ОПГ ещё со времён Ленина. Карающий меч коммунистов. Теперь вот вовсе не стесняются, восстанавливают памятники тирану Сталину, будучи плоть от плоти его и той преступной большевистской партии, основанной фанатиком Лениным. Белорусы в 1994- ом сделали ту же ошибку- выбрали коммуниста Лукашенко президентом. А после выборов и не было. Что делать с народом, который в массе глуп? Не знаю.

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У чата GPT здарыўся масавы збой1

Расія цяпер не трымае на тэрыторыі Беларусі вялікіх вайсковых сіл — Дзяржпагранслужба Украіны4

Ціханоўская паказала, як гуляе ў падэл на корце30

Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну16

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства88

Цячэ вада ў ярок. На бяду, у Лагойску тая вада — каналізацыя

«Прагрэсіўная Балгарыя» ўчыстую перамагла на выбарах. Генерал Радзеў супакойвае: Працягнем еўрапейскі шлях, але крытычна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць