Гомельскія кандыдаты ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі не могуць надрукаваць сваю перадвыбарчую агітацыю. Дзяржаўная друкарня не бярэцца за працу з тэхнічных прычын, а прыватнікам «звязвацца» з кандыдатамі ў дэпутаты забаронена.
Гомельскія актывісты БХД вырашылі сваю перадвыбарчую прадукцыю надрукаваць у двух варыянтах: улеткі і налепкі. Але дзяржаўная друкарня, у якую накіроўваюць кандыдатаў у дэпутаты, не мае тэхнічнай магчымасці зрабіць адзін з відаў прадукцыі. Некаторыя ж прыватныя агенцыі друку Гомеля такую магчымасць маюць, але тут паўтсаюць іншыя праблемы.
Як паведаміў кандыдат у дэпутаты Гомельскага аблсавета Святаслаў Шапавалаў, актывісты знайшлі прыватную агенцыю, згодную надрукаваць патрэбную прадукцыю. Але на этапе заключэння дамовы ўзнікла адразу некалькі праблем.
Але сапраўдны сюрпрыз чакаў Святаслава Юр’евіча ў прыватнай агенцыі друку, якая пагадзілася надрукаваць налепкі. Як толькі справа дайшла да заключэння дамовы, стала вядома, што дамову заключыць немагчыма. Са слоў супрацоўнікаў, дырэктар прадпрыемства забараніў супрацоўнічаць з кандыдатамі ў дэпутаты. Калі актывісты запыталіся пра дакумент, які падцвярджае такую забарону, ім паведамілі, што гэта загад «зверху».
«Гэта проста абсурд нейкі! — абураецца Святаслаў Шапавалаў. — Улада прапаноўвае для друкавання кандыдатам адзінае дзяржаўнае прадпрыемства. Такім чынам перакладае грошы з адной кішэні ў другую. Прыватнікам жа негалосна забаронена прымаць замовы на друк агітацыі. Улада ідзе на усё, каб толькі не даць магчымасці зарабіць прыватным прадпрыемствам. Хоць самі не могуць надрукаваць элементарныя налепкі!»
Каментары