Грамадства

Стала вядома пра вызваленне былога журналіста «Медыя-Палесся» Яўгена Нікалаевіча

Ён быў прысуджаны да паўтара года калоніі за ўдзел у пратэстах і цалкам адбыў тэрмін.

Яўген Нікалаевіч

У чэрвені 2025 года выйшаў на свабоду 28-гадовы былы журналіст лунінецкай незалежнай газеты «Медыя-Палесся» Яўген Нікалаевіч. Ён быў прысуджаны да паўтара года калоніі за ўдзел у пратэстах 2020 года. Нікалаевіч цалкам адбыў тэрмін у калоніі №2 у Бабруйску.

Журналіст «Медыя-Палесся» першы раз быў затрыманы яшчэ падчас асвятлення пратэстаў у Пінску 10 жніўня 2020 года. Тады Нікалаевіча збілі, як і дэманстрантаў. Яго адпусцілі праз тыдзень. Пасля яго затрымлівалі яшчэ 30 жніўня 2020 года. А ў лістападзе 2020 года кінулі на 10 сутак.

15 красавіка 2024 года Нікалаевіча затрымалі па крымінальнай справе. 26 верасня 2024 года суддзя Яўгенія Мельнік вынесла яму абвінаваўчы прысуд.

Каментары

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць