Свет11

Заходнія спецслужбы фіксуюць зніжэнне колькасці расійскіх дыверсій у Еўропе

Паводле заходніх разведак, колькасць дыверсій, якія, як мяркуецца, арганізоўвалі расійскія спецслужбы ў Еўропе, пачала змяншацца. Пра гэта паведамляе выданне Bloomberg, спасылаючыся на неназваных еўрапейскіх і амерыканскіх чыноўнікаў.

Пажар у варшаўскім гандлёвым цэнтры ў 2024 годзе. Фота: польская Дзяржаўная пажарная служба

Згодна з данымі Міжнароднага інстытута стратэгічных даследаванняў (IISS), з пачатку 2025 года да мая зафіксавана 11 выпадкаў расійскага сабатажу, у тым ліку спробы пашкоджання аптычнага валакна і мабільных вежаў у Швецыі.

У 2024 годзе такіх інцыдэнтаў было больш за 30 — яны закраналі энергетычную інфраструктуру, сувязь, транспарт, вайсковыя і цывільныя аб’екты, а таксама падводныя сістэмы.

Паводле меркавання крыніц, зніжэнне актыўнасці пачалося восенню 2024 года пасля таго, як ЗША перасцераглі Расію ад далейшых гібрыдных атак. Гэта адбылося на фоне серыі пажараў на лагістычных цэнтрах DHL у Германіі і Польшчы, а таксама паведамленняў пра магчымыя спробы закласці выбухоўку на грузавыя рэйсы ў ЗША.

Адной з прычын спаду лічыцца ненадзейнасць выканаўцаў, якіх наймалі сярод крымінальнікаў на месцах. Гучныя арышты і судовыя справы зрабілі такія аперацыі больш рызыкоўнымі. Акрамя таго, зніжэнне можа быць звязана з палітычнымі меркаваннямі — напрыклад, з жаданнем не раздражняць ЗША на пачатку прэзідэнцтва Дональда Трампа.

Таксама існуе меркаванне, што ў расійскага ГРУ (якое, як мяркуецца, адказвае за гэтыя аперацыі) проста не хапае рэсурсаў.

Крэмль не пракаментаваў адпаведны запыт Bloomberg, а раней прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў называў абвінавачванні на адрас Расіі «абсалютна беспадстаўнымі».

У маі прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск адкрыта абвінаваціў расійскія спецслужбы ў падпале гандлёвага цэнтра ў Варшаве (здарэнне адбылося ў 2024 годзе). У ліпені паведамлялася, што ў Польшчы затрымалі 32 чалавекі па падазрэнні ў супрацоўніцтве з расійскімі разведвальнымі структурамі.

Таксама ў ліпені трое чалавек у Вялікабрытаніі былі асуджаныя за падпалы складоў кампаніі, што пастаўляла Starlink для Украіны. Расію таксама абвінавачвалі ў глушэнні GPS-сігналаў і спробе замаху на кіраўніка нямецкага абароннага канцэрна Rheinmetall.

Каментары1

  • Васіль
    02.08.2025
    Падлодкі яшчэ не даплылі, але маскаль ужо порткі абмачыў. Дымавую завесу пускаюць. Маўляў, мы ўжо Еўропу не чапаем. Якія ж вы прымітыўныя)

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа63

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС6

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць