Свет55

Прылёт дрона з Беларусі ў Літву расследуюць як эпізод ваенных злачынстваў

Залёт беспілотніка з Беларусі ў Літву, які здарыўся 28 ліпеня, расследуе Бюро крымінальнай паліцыі Літвы, якое знаходзіцца пад кантролем Генеральнай пракуратуры, паведамляе LRT са спасылкай на агентцва BNS.

Знойдзены дрон. Па папярэдніх звестках гэта «Гербера». Фота: фэйсбук міністаркі абароны Літвы Давіле Шакалене

«Інцыдэнт (…) расследуецца як асобны эпізод дасудовага расследавання ваенных злачынстваў ва Украіне, якое кантралююць пракуроры Дэпартамента па расследаванні арганізаванай злачыннасці і карупцыі Генеральнай пракуратуры. Расследаванне праводзіць Бюро крымінальнай паліцыі Літвы», — заявілі ў суботу прадстаўнікі пракуратуры.

Беспілотны лятальны апарат, які заляцеў у Літву з Беларусі ў пачатку тыдня, упаў і быў знойдзены ў пятніцу на Гайжунскім палігоне ў Ёнаўскім раёне (недалёка ад Коўна).

Паводле папярэдніх звестак, беспілотнік падобны да расійскага дрона «Гербера». «Гербера» прызначана для падману сістэм СПА, паколькі ён візуальна нагадвае баявы беспілотнік Shahed.

Вайскоўцы прытрымліваюцца версіі, што гэта быў расійскі беспілотнік, які прыляцеў у Літву з Украіны праз Беларусь. Яго асноўнай задачай было ўвесці ў зман украінскую сістэму СПА. Следчыя пакуль не вызначылі, ці перавозіў дрон выбухоўку і чаму ён упаў.

У пятніцу Літва накіравала Беларусі ноту пратэсту з-за інцыдэнту з дронам.

Гэта ўжо другі выпадак парушэння паветранай прасторы Літвы дронам, які прыляцеў з тэрыторыі Беларусі. 10 ліпеня ў Літву трапіў беспілотнік «Гербера».

Каментары5

  • Пытанне
    03.08.2025
    У пятніцу Літва накіравала Беларусі ноту пратэсту з-за інцыдэнту з дронам./
    А чаму не Расеі? Расея ім не вораг, ці што?
  • Цырк на дроце
    03.08.2025
    Сказачная Літва, можа візітку "літвініста" побач з дронам знайшлі? (Жартую, калі што.) Дрон ляцеў з Беларусі, па-над Вільняй, значыць беларусы хочуць адабраць Вільню. Ну "лагічна" ж.
    Карацей, цырк на дроце.
  • Фэйспалм
    03.08.2025
    А гэтыя ўсё судзяць рэжым! Пяць гадоў на Гаазе з нейкай юрысдыкцыяй гранты мылі. Зараз на дроне будуць пянёндзы падымаць.
    Судзіць трэба перш за ўсё сваіх аболтусаў, хто гэты дрон прапусціў праз усю краіну і сталіцу на ваенны палігон! З ваеннымі злачынствамі украінцы бяз вас разбяруцца.

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт33

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў6

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт33

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць