Здарэнні11

У Мінску ўзброеныя сілавікі затрымалі індывідуальнага прадпрымальніка

Яго падазраюць у махлярстве са страхавымі кампаніямі

Аператыўнікі 10-га ўпраўлення (па Мінскай вобласці) ГУБАЗіК пры сілавой падтрымцы атрада спецыяльнага прызначэння «Рысь» унутраных войскаў у сталіцы затрымалі 39-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка, паведамляе прэс-служба МУС.

Мужчына ў лютым звярнуўся ў страхавую кампанію з наўмысна ілжывымі звесткамі аб угоне на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі раней застрахаванага прэміяльнага аўтамабіля Audi, які знаходзіцца ў лізінгу. Ён ашуканскім шляхам спрабаваў атрымаць кампенсацыю шкоды 35 тысяч даляраў. Аднак высветлілася, што факту ўгона не было. Мужчына прадаў аўтамабіль трэцім асобам для яго разборкі.

Указаны выпадак не адзіны. Махляр выкарыстоўваў падобныя схемы махінацый са страхавымі і лізінгавымі кампаніямі Беларусі на працягу апошніх некалькіх гадоў.

Падчас правядзення ператрусаў знойдзена і канфіскавана 7 мабільных тэлефонаў, ноўтбук, 5 банкаўскіх карт, а таксама розная дакументацыя. Наложаны арышт на маёмасць злачынца.

Заведзена крымінальная справа за спробу махлярства, здзейсненага ў асабліва буйным памеры. Фігуранту пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары1

  • Адоль
    08.08.2025
    Якое мае значэнне, што ён індывідуальны прадпрымальнік? Арыштавалі махляра, прайдзісвета. Наўрад ці ён анансаваў гэты явіды дзейнасці у сваіх дэкларацыях і справаздачахных дакументах.

Цяпер чытаюць

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»35

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Усе навіны →
Усе навіны

Пентагон затрымлівае пастаўкі Украіне ракет-перахопнікаў Patriot16

Сёння ўначы ў Брэсце вылі сірэны паветранай трывогі ВІДЭА

У Мінску выпаў першы снег ФОТЫ3

З серады ў Мінску і Магілёўскай вобласці падаражэе грамадскі транспарт3

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе31

«Не спяшайцеся, са мной усё добра». Як з-пад завалаў разбуранага дома пад Кіевам выратавалі 7‑гадовага Давіда і 79‑гадовую Валянціну1

У мінскай Серабранцы сутыкнуліся два трамваі ВІДЭА2

Клуб з вёскі на 300 чалавек выйшаў у футбольную эліту. Адкуль грошы і дзе будуць гуляць?3

У Мінску арэндную кватэру аформілі ў стылі расійскага Суздаля. У туалеце сустракае галава з какошнікам31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»35

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць