Грамадства

Кыргызскі перавозчык хацеў ашчадзіць пры ўвозе аўтатэхнікі, але заплаціць утрая больш

Перавозчык з Кыргызстана занізіў кошт транспартных сродкаў, якія ўвозяцца ў Беларусь, амаль у два разы. Гэта было зроблена, каб зменшыць мытныя плацяжы на 37 тысяч рублёў, паведаміла 12 жніўня прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі.

Фота: Дзяржаўны мытны камітэт

Паводле даных ведамства, пяць цягачоў і мікрааўтобус, якія прыбылі з Германіі, прайшлі праз пункт пропуску Грыгораўшчына на мяжы з Латвіяй.

Мытнікі звярнулі ўвагу на вельмі нізкі заяўлены кошт транспартных сродкаў. У дакументах яны былі ацэненыя прыкладна ў 200 тысяч рублёў, а па выніках праверкі рэальны кошт склаў каля 400 тысяч.

Віцебская мытня пачала адміністрацыйныя працэдуры за падачу недакладных звестак пра тавары, што парушае артыкул 15.5 частку 3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Паводле закона, акрамя недаплачаных мытных збораў, перавозчыку цяпер давядзецца заплаціць штраф да 30% ад кошту прадметаў правапарушэння, які можа перавысіць у тры разы планаваную эканомію ад незаконнага заніжэння цаны.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»12

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы не купляюць кнігі па-беларуску. Хто вінаваты?19

«4500 рублёў за два тыдні — і нават кава з пакеціка». Беларуска раскрытыкавала санаторый «Радон»6

Абвешчаны шорт-ліст першай Букераўскай прэміі для дзяцей. У журы — таксама дзеці

Разбіты бюст, парашутысты, архіўныя нумары. Што паказваюць і расказваюць на выставе да 120‑годдзя «Нашай Нівы»8

Скінуў на знаёмага 50‑кілаграмовы камень — на Віцебшчыне раскрылі забойства сямігадовай даўніны1

Забудоўшчык прэміяльнага квартала Depo ў Мінску расказаў, колькі ўсяго кватэр будзе ў гэтым ЖК1

Зяленскі: Кушнер і Уіткаф хочуць, каб мірнае пагадненне было заключана яшчэ да студзеня2

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў5

Украінцы адкінулі расіян на сутыку Днепрапятроўскай, Данецкай і Запарожскай абласцей3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»12

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць