Грамадства2020

Пяць гадоў таму адбылася самая маштабная дэманстрацыя ў гісторыі Беларусі

У нядзелю, 16 жніўня 2020 года, на вуліцы Мінска выйшлі сотні тысяч дэманстрантаў.

Дэманстранты занялі ходнікі праспектаў Пераможцаў, Машэрава, Незалежнасці ў іх цэнтральнай частцы, вуліц Няміга, Мельнікайце, Багдановіча, Старажоўскай.

Адны ішлі ад Стэлы, другія — толькі да яе. Вуліцы былі запоўненыя сігналячымі машынамі.

У той жа час добрая сотня тысяч яшчэ стаяла каля Стэлы. Цяжка ацаніць агульную колькасць дэманстрантаў на вуліцах Мінска ў гэты момант. Па тагачасных ацэнках на вуліцы Мінска выйшла да 400 тысяч чалавек.

З 16 жніўня 2020 года акцыі-маніфестацыі сталі па нядзелях традыцыйнымі, яны доўжыліся некалькі месяцаў. Таксама ў суботы праводзіліся жаночыя маршы, а ў панядзелкі — маршы пенсіянераў.

Каментары20

  • Vv
    16.08.2025
    Ганьба, і дзе вы былі? Заўседы вінаваты хтосьці. Але паміраць камусьці. А гэта было бы знішчэнне тых хто зараз па турмах сядзіць. Расеі не важна каго забіць, украінца ці беларуса.
  • Ганна
    16.08.2025
    Vv, асабіста я была там (не у Вільні, не ў Варшаве!), чакаючы на каардынаванне і рашучыя дзеянні тых, каму мы гэта даручылі сваім галасаваннем. Калі б я ведала, што мяне і Радзіму спрададуць за 15000 даляраў, ніколі б у жыцці не выйшла ў пустэчу. Працавала б на нашу перамогу па-іншаму, знутры сістэмы ці як па-іншаму.
    Слушна вышэй напісана: нам здрадзілі тыя, хто сёння корміцца на нашым былым даверы.
  • Ваш кэп
    16.08.2025
    Жыве Беларусь!

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін9

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Усе навіны →
Усе навіны

Праезд даражэе ў Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях

Суд у ЗША прызнаў Huawei вінаватай у змове з мэтай крадзяжу камерцыйных сакрэтаў

Папа Францішак тройчы бачыў д'ябла. Пра гэта кажа ягоны дзённік7

Да праекта ў Гальшанах прыцягнулі ідэолага «рускага свету» Дугіна. Яго паплечнік прапануе аднаўляць замак як «Царыцына»32

Электрамабілі задумвалі як ціхія. Цяпер іх вучаць гучаць, як бензінавыя

Ці варта купляць антыбактэрыяльнае мыла?

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»16

Амаль палова штрафаў, якія накладаюць на машыны з дыпламатычнымі нумарамі ў Хельсінкі, не аплачваецца. Беларусы таксама ігнораць

Прызналі «экстрэмісцкім» усё, што звязана з папулярным сайтам Autogrodno.by7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін9

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць