Расійскі плывец знік без вестак пры спробе пераплысці Басфор у Турцыі
У Стамбуле падчас штогадовага міжкантынентальнага заплыву праз Басфор, які арганізуе Алімпійскі камітэт Турцыі, знік 29-гадовы расійскі спартовец, кандыдат у майстры спорту Мікалай Свечнікаў.

На дыстанцыю ў 6,5 км выйшлі амаль 3000 удзельнікаў. Да фінішу дайшлі ўсе, акрамя Свечнікава. Як пішуць расійскія каналы, ён стартаваў адным з першых, але ўжо праз 500—600 метраў яго згубілі з поля зроку.
Спаборніцтвы праходзілі з 10:00 да 14:00. Спачатку ішоў дождж, пазней усталявалася сонечнае надвор’е пры +25 °C і ветры.
Паводле спартсменаў, Свечнікаў мог выбіцца з сіл каля першага моста або ў яго здарылася сутарга.
Удзельнікі «Басфора 2025» таксама скардзіліся на праблемы з бяспекай. Яны адзначалі, што на сярэдзіне дыстанцыі не было выратавальных катараў, а ў гэтым годзе было асабліва моцнае сустрэчнае цячэнне. Адзін з плыўцоў прызнаўся, што разлічваў прайсці 6,5 км за 1 гадзіну — 1:20, але ў выніку праплыў толькі за 1:46.
Знаёмыя спартсмена адзначаюць, што пасля спаборніцтваў яго рэчы зніклі. Паводле іх слоў, пасля яго прапажы ратавальнікі і паліцыя не прадпрынялі актыўных дзеянняў.
Пасля заплыву, у межах фестывалю Teknofest, па праліве прайшлі ваенныя караблі.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары