Грамадства99

«Без незалежнасці няма свабоды і няма будучыні». Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём абвяшчэння незалежнасці

25 жніўня 1991 года мара здзейснілася: Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце атрымала сілу канстытуцыйнага закона, і ўпершыню з часоў БНР Беларусь зноў стала незалежнай дзяржавай. Лідарка апазіцыі Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў са святам. 

Ціханоўская кажа, што беларусы марылі пра незалежнасць сваёй краіны стагоддзямі. Нашыя продкі паўставалі супраць прыгнёту, баранілі сваю зямлю ад захопнікаў, захоўвалі мову і культуру. Кожнае пакаленне плаціла сваю цану, каб Беларусь жыла.

«Незалежнасць — гэта тое, што аб’ядноўвае ўсіх нас. Гэта не толькі пра межы і суверэнітэт. Гэта — пра мір і бяспеку, пра права самім выбіраць сваю будучыню. Гэта ўпэўненасць у заўтрашнім дні для нашых дзяцей.

Гэта наш сцяг, наш герб, нашая мова. Незалежнасць — гэта быць часткай свабоднай Еўропы, а не правінцыяй чужой імперыі», — піша яна.

Ціханоўская даводзіць, што сёння незалежнасць Беларусі зноў пад пагрозай. Рэжым уцягнуў нашую краіну ў злачынную вайну і здае наш суверэнітэт Расіі. Усё тое, за што пакаленні беларусаў змагаліся і што здабылі ў 1991 годзе, апынулася пад пагрозай, кажа Ціханоўская.

«І сёння я хачу звярнуцца да ўсіх беларусаў, і асабліва да тых, хто застаецца ў сістэме, — не дайце рэжыму знішчыць самае каштоўнае, што ў нас ёсць — нашую незалежнасць», — заклікае яна.

Ціханоўская кажа, што беларусы не раз паказалі свету: нават у самых цяжкіх абставінах мы не апускаем рукі і не здаёмся. Мы ядналіся, баранілі сваё — і будзем рабіць гэта зноў. Бо без незалежнасці няма свабоды і няма будучыні.

«Беларусь будзе жыць, пакуль жыве гэтая воля ў сэрцах беларусаў. З Днём аднаўлення Незалежнасці! Жыве Беларусь!» — павіншавала яна.

Каментары9

  • быць часткай свабоднай Еўропы
    25.08.2025
    да не оскудеет рука дающего. Аминь
  • Дзякуй Пазьняку за Незалежнасьць
    25.08.2025
    Дзякуй Зянону Пазьняку і яго камандзе дэпутатаў Беларускага Народнага Фронта за распрацоўку заканадаўчай базы для Незалежнай Беларусі.
    Дзякуй, што пераканалі камуністычнае балота, якое не хацела ніякай незалежнасці, а хацела жыць у саўке і з Расеяй, усё ж такі прагаласаваць за Незалежнасьць Рэспублікі Беларусь.
    Хоць камуністы-энкавэдзісты назаўтра і перадумалі, але было позна. Факт галасавання зафіксаваны, адкруціць назад ужо немагчыма.
    Віншую ўсіх беларусаў са Святам Незалежнасці.
  • Это не так и нам не нужно
    25.08.2025
    быць часткай свабоднай Еўропы, Европа далеко не свободна.

Цяпер чытаюць

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю10

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Усе навіны →
Усе навіны

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

Стала вядома, як цяпер жыве ў Расіі сям'я збеглага прэзідэнта Украіны Януковіча і як яго самога цяпер завуць2

На ўсходніх Карыбах вырашылі мяняць Лізавету ІІ на грашах не на Карла ІІІ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю10

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць