Грамадства44

«Мінская праўда» апублікавала прэс-рэліз Аб'яднанага пераходнага кабінета і пахваліла яго працу

Дзіўная навіна з’явілася ў тэлеграм-канале буйнога дзяржаўнага прапагандысцкага выдання «Мінская праўда» — там пахвалілі працу дэмакратычных сілаў Беларусі, якія дамагліся дадатковых экзаменаў па польскай мове (B2) для замежных студэнтаў да канца 2025 года. Навіна правісела нейкі час, але была выдаленая, заўважыў Reform.news.

«Рашэнне прынята пасля сустрэчы дэлегацыі Беларусі з МЗС Польшчы», — адрапартавалі прапагандысты.

Як заўважыла «Люстэрка», спачатку ў публікацыі наогул было напісана «дэлегацыя дэмакратычных сіл Беларусі». 

Відавочна, нехта ў рэдакцыі «Мінскай праўды» не змог адразу адрозніць «падступны экстрэмізм уцекачоў» ад дапамогі маладым беларусам у паступленні ў польскія ВНУ.

Дэлегацыя дэмакратычных сілаў Беларусі на чале з прадстаўніком па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета Паўлам Баркоўскім і спікерам Каардынацыйнай рады Арцёмам Бруханом правяла сустрэчу з дырэктаркай консульскага дэпартамента МЗС Польшчы Юсцінай Хжаноўскай і супрацоўнікамі дэпартамента.

На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні беларускіх студэнтаў у Польшчы: умовы паступлення ў сувязі з увядзеннем моўнай сертыфікацыі на ўзроўні B2 і візавая падтрымка.

Каментары4

  • Karagod
    05.09.2025
    Ну што, рэдактара жэстачайшэ праверыць на экстрэмізм
  • Кілер троляў
    05.09.2025
    А дзе тролі лукашысцкія?
  • Ботам
    05.09.2025
    Кілер троляў , Ты ж тут, як і усе лукашыскія тролі ты чытаеш толькі загалоўкі, а не сутнасць навіны. Ў навіне напісана, што прапаганда падумала, што гэта лукашысты дамовіліся. Вось Пазняк адразу заяўляе, што "Польшча вінавата ў міграцыйны крызісе на мяжы" і "Перамовы Расіі і Украіны павіны прайсці ў Беларусі", даслоўна паўтараючы жаданні Лукашжнкі і Пуціна.

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Спявачка Арыяна Грандэ запатрабавала ад Белага дома не выкарыстоўваць яе песень у антыіміграцыйных роліках

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе28

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі38

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў49

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць