Грамадства77

Былую кіраўніцу піяр-службы МТС асудзілі па палітычным артыкуле

Марыя Пазняк атрымала хатнюю хімію.

Марыя Пазняк. Фота з яе інстаграма

Марыі Пазняк 39 гадоў. Яна мінчанка. Гадуе дачку, якая цяпер у малодшых класах школы.

Марыя амаль 20 гадоў працуе ў маркетынгу — прыйшла туды адразу пасля сканчэння ўніверсітэта. У 2020-м яна ўзначаліла піяр-групу МТС Беларусь, а ў 2023-м перайшла ў Kaspersky Group на пасаду старшага менеджара па маркетынгу.

Марыя Пазняк. Фота з як інстаграма

Падчас працы яна зрабіла шмат вялікіх праектаў, прысвечаных ахове дзяцей. За адзін з іх, #інтэрнэтбезбулінга, яна атрымала некалькі прэстыжных узнагародаў — Effie Belarus, ADMA і UN Global Compact. Уваходзіць Марыя і ў топ-30 найбольш эфектыўных маркетолагаў Беларусі, а ў 2022-м яна заняла 14-е месца.

Марыю Пазняк асудзілі ў сярэдзіне 2025 года па ч. 1 арт. 342 КК — «удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Сутнасць абвінавачанняў, як і прысуд — невядомыя. Вядома толькі, што Марыі прызначылі хатнюю хімію.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • Ну-ну
    09.09.2025
    Во як пасьпяхова праходзяць перамовы з лукашонкай і яго «адцягваньне ад расеі»! Ну, нічога, трэба даць яшчэ два-тры ляпідарна геніяльныя тыдні, бо лукашонка ж ён заўжды славіўся выкананьнем абавязкаў і дамоваздольнасьцю (сарказм).
  • Жаніх
    09.09.2025
    Якія мразотнікі.
  • Gram
    09.09.2025
    Ну-ну , а што прапануецца бокам з іншым поглядам на перамовы? Падарожнічаць далей па сьвеце (за чый кошт) і патрабаваць яшчэ санкцый (на што ў рэальнасьці паўплываць яны ну ніяк ня могуць), ці мо, даруй Божа, "сілавы сцэнарый" ? Ну, гэта, калі б не паламаныя лёсы сотняў Беларусаў, напісаў бы, што сьмеху варта. Гэтак званыя вамі "зянонаўцы" бліжэйшай мэтай называюць захаваньне народу, прыпыненьне яго выкідваньня за межы. А вашая якая бліжэйшая мэта?

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам працуе аптовая крама, дзе крупы каштуюць 1—3 рублі, а алей — ад 3,51

У Расіі паставіліся да амерыканскага папярэджання пра магчымы тэракт у Маскве сур'ёзна3

УСУ ўдарылі па вытворцы ракетнага паліва ў Растоўскай вобласці1

«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск18

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі58

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць