Грамадства33

Кампаніі, якія арганізуюць паездкі ў Польшчу, адмяняюць рэйсы

Перавозчыкі, якія займаюцца арганізацыяй рэйсаў з Беларусі ў Польшчу, паведамілі выданню Office Life, што чакаюць афіцыйных пацвярджэнняў адносна сітуацыі з закрыццём польска-беларускай мяжы ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025». Больш зразумелай сітуацыя стане ў сераду, 10 верасня.

Фота ілюстрацыйнае

Пакуль жа перавозчык Intercars анансаваў, што ў сувязі з навіной аб закрыцці мяжы з польскага боку папярэдне да 16 верасня апошнія рэйсы адправяцца з Беларусі ў Варшаву 10 верасня ў 20:30, а з Варшавы ў Беларусь — 11 верасня ў 15:40 і 17:00. Пасажыраў, у якіх квіткі на больш познія даты, просяць звязацца са службай падтрымкі Intercars для пераносу квіткоў на больш раннія выезды.

Прадстаўнікі сэрвісу «Атлас Бас» таксама расказалі Office Life, што перавозчыкі прыпыняюць рэйсы ў Польшчу. У прыватнасці, знятыя аўтобусы Гомель — Познань на 10,11 і 12 верасня, а таксама Познань — Гомель на 12,13 і 14 верасня.

Аўтобусны парк Маладзечна адмяніў рэйсы ў Варшаву з 10 па 19 верасня і ў зваротным кірунку. Усім пасажырам, якія купілі квіткі на гэтыя рэйсы праз сэрвіс «Атлас», цалкам вернуць кошт квіткоў.

Каментары3

  • Кралала
    09.09.2025
    Нічога страшнага, любіш Лукашэнку, любіш сядзець ціха, любі сядзець у Беларусі
  • гусеніца ў смародзіне и в сетке
    09.09.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Pavel
    10.09.2025
    Кралала, а калі не любіш лу, але ў цябе старыя бацькі за якімі трэба даглядаць ? Дзе тады лепш сядзець, у камеры ці ў Польшчы ?

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць