Свет11

У Кітаі збілі ў небе вогненны балід. Кітайскія ўлады адмаўляюць гэта

12 верасня ў правінцыі Шаньдун камеры знялі вогненны шар, які выбухнуў, калі сутыкнуўся з аб'ектам, які рухаўся яму насустрач. Але афіцыйнага тлумачэння гэтаму здарэнню няма.

Балід у небе над Кітаем. Злева другі яркі аб'ект, сутыкненне з якім, меркавана, выклікала выбух. Скрыншот відэа.

Відавочцы ў гарадах Вэйфан і Жыжаа правінцыі Шаньдун паведамілі, што ў небе з’явіўся яркі аб’ект, пасля чаго адбылася ўспышка, якая суправаджалася магутным гукавым выбухам. Некаторыя сведкі казалі, што гук быў падобны да артылерыйскага снарада.

Як паведамляюць СМІ, аб’ект рухаўся па парабалічнай траекторыі з хуткасцю, якая перавышала палёт звычайнага самалёта.

Шэраг публікацый і загалоўкаў мясцовых медыя апісвалі ўспышку як магчымы перахоп або збіццё, сцвярджаючы, што перад здарэннем у небе нібыта з’явіўся другі яркі аб’ект. Гэтая версія хутка разляцелася ў інтэрнэце і падштурхнула здагадкі, што аб’ект мог быць збіты ваеннымі.

Аднак 13 верасня Бюро па надзвычайных сітуацыях горада Вэйфан заявіла, што не атрымлівала ніякай інфармацыі пра перахоп ці збіццё. На момант публікацыі кітайскія ўлады не рабілі афіцыйных заяваў, а буйныя дзяржаўныя медыя не паведамілі дадатковых падрабязнасцяў.

Каментары1

  • Жора
    14.09.2025
    Якая крыніца гэтай інфармацыі? Вас на журфаку і грант-трэнінгах не вучылі, як пісаць навіны?

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас расійскага ўдару па Львове там была беларуская дэлегацыя5

«Людзі п'юць з балота». Лукашэнка абурыўся якасцю вады ў Смаргоні4

Філасофскія гурткі, «вышэйшыя сілы», платныя курсы, пашпарт грамадзяніна Метагалактыкі — раскрыта дзейнасць секты4

Жыццё па падпісцы. У «Паўночным Беразе» скардзяцца на платную падпіску, патрэбную, каб карыстацца ўсімі функцыямі жыллёвага комплексу13

З'явіўся новы спадарожнікавы здымак пашкоджанняў Керчанскага моста6

Цыганкоў: Рост аўтсайдарства мужчын, іх сыход у парнаграфію і анлайн-гульні — новая праблема чалавецтва66

«Шмат плацяжоў было ў Польшчы». Беларусы масава скардзяцца на блакаванне банкаўскіх картак9

На «Яндэкс Картах» з'явіліся маршруты па Мінску, дзе ёсць пад'ёмнікі і пандусы

Колькі зарабляюць кур'еры на аўто ў дастаўцы «Яндэкс» у Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць