Свет

Стала вядома, чым цяпер займаецца шпіён Марсалек, які 5 гадоў таму ўцякаў з Аўстрыі ў Расію праз Беларусь

Аўстрыец Ян Марсалек, былы аперацыйны дырэктар нямецкай кампаніі Wirecard і адзін са злачынцаў, якіх найбольш шукаюць у свеце, цяпер жыве ў Маскве і фактычна не хаваецца, даведалася выданне The Insider.

Ян Марсалек з партнёркай Таццянай Спірыдонавай

Пасля выяўлення ў кампаніі Wirecard фінансавай дзіркі ў памеры 2 мільярды даляраў Ян Марсалек уцёк з Германіі ў Расію, пры гэтым перавалачнай базай для гэтага была Беларусь.

У Расіі Марсалек памяняў знешнасць (перасадзіў валасы, адрасціў бараду) і пашпартныя звесткі. Ён выкарыстоўвае фальшывыя дакументы, у тым ліку бельгійскі пашпарт на імя «Аляксандра Шміта» і іншыя псеўданімы.

Адзін з псеўданімаў, пра які раней не было вядома, — Аляксандр Нялідаў, які нарадзіўся 22 лютага 1978 года ў Рызе. Такога рэальнага чалавека, як сцвярджаецца, прынамсі ў Расіі ніколі не існавала.

У Маскве Марсалек жыве разам са сваёй дзяўчынай Таццянай Спірыдонавай, якая з'яўляецца супрацоўніцай ФСБ. Яна мае досвед працы ў міжнародных структурах і доступ да сакрэтнай інфармацыі, а таксама разам з Марсалекам удзельнічала ў яго шпіёнскіх аперацыях. З 2016 года ў яе ўжо быў дыпламатычны пашпарт і доступ да сакрэтных звестак. Яна не толькі каханка, але і аператыўны партнёр Марсалека ў выкананні спецзаданняў.

Таццяна Спірыдонава

Марсалек раней быў завербаваны расійскім ГРУ, але з канца 2021 года яго дзейнасць усё больш інтэграваная з ФСБ. Ён рэгулярна з’яўляецца на Лубянцы, фактычна працуючы з арганізацыяй на пастаяннай аснове. У яго ёсць шырокая сетка кантактаў у Еўропе, Лівіі, Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Азіі, якая робіць яго каштоўным актывам для расійскіх спецслужбаў.

З Масквы Марсалек арганізоўваў шпіёнскія аперацыі ў Еўропе. Ён кантраляваў збор тэхнікі, уключаючы смартфоны і ноўтбукі, якія выкарыстоўваліся для адсочвання асоб, што цікавыя ФСБ, у тым ліку журналістаў Рамана Дабрахотава і Хрыста Грозева. Для гэтага ён выкарыстоўваў сваіх памочнікаў, у тым ліку былых супрацоўнікаў спецслужбаў і куратараў у Аўстрыі і Турцыі.

Ян Марсалек таксама актыўна ўдзельнічае ў ваенных аперацыях ва Украіне. Згодна з тэлефоннымі білінгамі, ён неаднаразова знаходзіўся на акупаваных тэрыторыях і побач з зонамі баявых дзеянняў. Марсалек насіў вайсковую амуніцыю і быў у кампаніі расійскіх спецназаўцаў. Крыніцы ў расійскіх спецслужбах паведамляюць, што ён браў удзел у баявых заданнях, але дакладныя дэталі не раскрываюцца.

Акрамя таго, Марсалек выкарыстоўвае сваю прагу рызыкі і адрэналіну для іншых праектаў: напрыклад, у Лівіі ён спрабаваў арганізаваць «чалавечае сафары», прадаючы доступ да відэакамер вайскоўцаў, каб людзі маглі «выжываць» у баявых умовах за грошы.

У яго дзейнасці заўсёды ёсць элемент дакументавання: паездкі ва Украіну рабіліся ў суправаджэнні фатографа Сяргея Бярменцьева.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пацвердзіў, што карвет «Меркурый» каля Лівіі патапіла Украіна. Другой цэллю быў сухагруз «Ангара»3

Фінансы акцёра Эштана Кутчэра перасягнулі адзнаку адзін мільярд даляраў2

У Расіі пасля атак дронаў гараць два НПЗ і нафтавая станцыя, звязаная з «Дружбай»5

Мінчук развесіў фота суседкі ў пад'ездзе і зрабіў «дошку ганьбы»15

Новы хітрык махляроў. Зараз тэлефануюць нібы ад імя «Белэнерга» і прапануюць праверыць электрычнасць1

Дэмакраты атрымалі найбуйнейшую большасць у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1992 года2

Памятаеце Насту Рыбку? Яна цяпер праваабаронца18

Мінчанцы забаранілі хадзіць у спартзалу з дзіцем у вазку7

Z-каналы скардзяцца на страту пазіцый на Сумскім кірунку і рыхтуюцца да абароны Курскага памежжа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць