Грамадства66

Маладой маме з Навагрудка далі 6 гадоў за карупцыю. Яна даказала сваю невінаватасць — але калі ўжо адседзела

Канфіскаваную ў яе маёмасць вярнулі.

Ілюстрацыйнае фота: Навагрудак, Гродзенская вобласць

Пра ўнікальную для беларускіх рэалій сітуацыю расказала кіраўніца юрыдычнай кансультацыі Навагрудскага раёна Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў Вікторыя Вавуліна.

Сама гісторыя датычыцца «грамадзянкі К.» і напісаная цяжкай юрыдычнай мовай. Паспрабуем патлумачыць яе больш проста.

Да 2016 года Кацярына (назавем яе так, сапраўднае імя невядомае) працавала на нейкім прадпрыемстве Навагрудскага раёна (назва не ўказваецца) на кіруючай пасадзе, звязанай з фінансамі.

У адносінах жанчыны завялі крымінальную справу за перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў, што пацягнула цяжкія наступствы (ч. 3 арт. 426 Крымінальнага кодэксу). Цяжкія наступствы ў яе выпадку — тое, што арганізацыя атрымала 250 тысяч рублёў шкоды, а гэта асабліва буйны памер.

Аднак следчыя, пракуратура і суд не ўзялі да ўвагі, што частку перыяду, калі адбывалася злачынства, Кацярына не працавала, бо знаходзілася ў дэкрэтным адпачынку.

У выніку маладая мама атрымала 6 гадоў калоніі — пагражала ад 3 да 10 гадоў. Апроч таго, яна атрымала забарону займацца пэўнай дзейнасцю (хутчэй за ўсё, займаць кіруючыя пасады) на працягу 5 гадоў пасля вызвалення. А таксама была павінна кампенсаваць 250 тысяч рублёў «шкоды». 

Кацярына не здалася — яна пісала скаргі і падчас адбыцця пакарання, і нават пасля яго. Колькі гадоў ёй давялося правесці ў калоніі, не паведамляецца.

І вось пры чарговай спробе, ужо пасля вызвалення, Кацярына здолела з дапамогай адвакаткі Вікторыі Вавулінай дагрукацца да Вярхоўнага суда. Там прызналі, што фінансава-эканамічная экспертыза, якая налічыла 250 тысяч шкоды, была ўмоўнай, а яе высновы — здагадкамі. А значыць, яны не маглі пацвярджаць вінаватасць ці невінаватасць жанчыны.

«Зыходныя дадзеныя, змешчаныя ў матэрыялах справы, не адпавядалі патрабаванням, прад’яўленым да доказаў; калькуляцыі не ўтрымлівалі даты разліку і подпісаў; першасныя ўліковыя дакументы прадпрыемства падчас правядзення праверкі КДК і экспертызы не даследаваліся», — вырашыў Вярхоўны суд.

Але асноўнае, што ўсё ж прызналі, што Кацярына, будучы ў дэкрэце, не адказвала за тое, што адбывалася на прадпрыемстве.

У выніку Вярхоўны суд адмяніў апеляцыйнае вызначэнне абласнога суда і адправіў справу на новы апеляцыйны разгляд — хоць, нагадаем, на той момант Кацярына ўжо адседзела свой тэрмін.

У выніку сума шкоды была зменшана з 250 тысяч да 6 тысяч рублёў. А гэта ўжо не трэцяя, а першая частка артыкула 426 Крымінальнага кодэксу. Гэта менш цяжкае злачынства, максімальнае пакаранне за яго — 3 гады калоніі, але можна ўвогуле абысціся штрафам.

Аднак паколькі з 2016 года прайшло занадта шмат часу і тэрміны даўніны скончыліся, Кацярыну вызвалілі ад крымінальнай адказнасці. Канфіскацыю яе маёмасці адмянілі.

Каментары6

  • калі больш за адно значэнне, то атрымоўваецца "гусеніца на смародзіне"
    20.09.2025
    ---што пацягнула цяжкія наступствы --- прывяло да/выклікала


    --- дагрукацца да --- ДАСТУКАЦЦА!

    достучаться == дастукацца
    ХТО ВАМ ДАЗВОЛІЎ ЗНІШЧАЦЬ ШМАТЗНАЧНАСЦЬ?!
    КАЛІ І ХТО ВАМ СКАЗАЎ, ШТО "СТУКАЦЬ-ДАСТУКАЦЦА" - небеларускія словы?!!!!!!!!!!!!

    стучаться
    1) (сталкиваться) стукацца
    2) (в дверь, в окно) стукаць
    стучаться в открытую дверь — стукаць у адчыненыя дзверы

    стучать == стукаць
    (грохотать) грукаць

    грукат = ГРОХОТ!!!!!!!!

    [Зрэдагавана]
  • дагрукацца
    20.09.2025
    [Рэд. выдалена]
  • даведка
    20.09.2025
    Её всё равно признали виновной, чтобы не сажать следователя, прокуроров и судей.

Цяпер чытаюць

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е10

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы знайшлі шэсць загадкавых структур глыбока ў нетрах Зямлі9

Юнак з Бураціі тры гады марыў ваяваць ва Украіне. Падпісаў кантракт на наступны дзень пасля 18‑годдзя — і праз два месяцы загінуў16

Дональд Туск дапускае прамыя расійскія ўдары па тэрыторыі Польшчы ў найбліжэйшы час11

Канада вядзе кулуарныя перагаворы аб статусе асацыяванага сябра Еўрасаюза4

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць сваёй былой прэс-сакратаркі Юліі Мендэль. Яе вінавацяць у прарасійскай прапагандзе2

У Інданезіі перавярнуўся пасажырскі паром з 243 пасажырамі на борце: 130 чалавек зніклі без вестак1

11‑гадовая дачка блізкага да Шэймана бізнэсмена Аляксандра Зінгмана робіць галавакружную кар'еру спявачкі13

Лідарка «Альтэрнатывы для Германіі» запатрабавала выслаць украінскіх мужчын і выставіць Кіеву рахунак за шкоду37

Раман Пратасевіч стаў героем французскага шпіёнскага рамана6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е10

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць