Грамадства

У Варшаве пройдзе фэст для былых палітвязняў

У суботу, 27 верасня, у Варшаве пройдзе оўпэн-эйр для палітвязняў і іх сяброў #67ВольныДзень.

На фэсце выступяць музыкі: Сяргей Башлыкевіч (Leibonik), Юры Стыльскі (Дай Дарогу!), Алесь Дзянісаў, Уладзь Бернат (Dzieciuki), Уля Паўловіч (Atesta), Алесь Яшчанка, Сяржук Чарняк. Спецыяльны госць — польскі бэнд Szupaki. Таксама на сцэну выйдуць палітвязні Анатоль Хіневіч і Сяргей Далівеля.

Вядучыя імпрэзы — музычная журналістка Марына Савіцкая і акцёр, вольны купалавец Ігар Сігоў, піша Budzma.

Акрамя таго, гасцей імпрэзы чакаюць пачастункі: веганскія стравы, плоў, шашлык і, вядома ж, легендарныя дранікі ад Беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да Волі!». 

Уваход на імпрэзу вольны. Але вітаецца данат ад 50 злотых на дапамогу палітвязням. Усе сродкі пойдуць на праекты аб‘яднання «Да Волі!» — галоўнага арганізатара івэнту.

Партнёры падзеі — Музей Вольнай Беларусі, Чэшскі філіял Офіса Святланы Ціханоўскай, Прадстаўніцтва Аб’яднанага Пераходнага Кабінету па нацыянальным адраджэнні, Асацыацыя «Razam.ch». 

Дзе і калі?

Дата: 27 верасня 2025 г.

Час: пачатак а 16:00

Месца: Варшава, бераг Віслы

Падзея ў Фэйсбуку

Каментары

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром6

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Літва пазбавіла Скіндзерава статуса бежанца і выганяе з краіны14

«Зразумела, што ў праграмаванні проста вяну». Беларуска сышла з IT і стала ў Польшчы персанальным стылістам3

Стась Карпаў: Уявіце на хвілінку, што на месцы Ціханоўскай апынуўся Пракоп’еў. Або Карач50

Красулін: Людзі ў беларускіх турмах не так рызыкуюць, як украінцы, у якіх ляцяць ракеты32

66‑гадоваму ксяндзу з Вілейкі далі тры гады. Яму шылі «здраду радзіме», а асудзілі па народным артыкуле 2

У Дняпры расійская ракета разбурыла хоспіс. Адтуль эвакуююць невылечна хворых людзей2

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»45

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром6

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць