Грамадства

Аўтобусы ўжо займаюць чаргу перад польскай мяжой

Аператыўна пасля абвяшчэння Польшчай пра адкрыццё мяжы з 25 верасня перавозчыкі пачалі фарміраваць прамыя аўтобусныя рэйсы з Беларусі.

Як паведамілі Onliner у сэрвісе «Атлас», ужо даступныя квіткі на рэйсы з Гродна ў Варшаву з 25 верасня з адпраўленнем у 00:20, 01:00, 08:10, 13:00. Таксама адкрыты продаж і на зваротныя рэйсы. Аўтобусы будуць ісці праз пункт пропуску «Брэст».

Час у дарозе — каля 9 гадзін, але не трэба ставіцца да гэтага літаральна: усё залежыць ад часу праходжання мяжы.

Цана засталася ранейшай — 150 рублёў.

Няма сумневаў, што і іншыя перавозчыкі хутка пачнуць прадаваць квіткі на прамыя рэйсы ў Польшчу. Пакуль жа ў многіх буйных сэрвісаў даступныя квіткі з перасадкай пераважна ў Літве.

«Мінсктранс» паведамляе, што ў сувязі з адкрыццём пункта пропуску «Тарэспаль» аднаўляецца выкананне рэйсаў па наступных маршрутах:

  • Мінск — Варшава з часам адпраўлення ад аўтавакзала «Цэнтральны» г. Мінска ў 19:00, 21:30 — з 24 верасня штодня;

  • Мінск — Варшава з часам адпраўлення ад аўтавакзала «Цэнтральны» г. Мінска ў 00:10, 06:30, 13:30 — з 25 верасня штодня;

  • Варшава — Мінск з часам адпраўлення ад аўтавакзала «Заходні» г. Варшава ў 21:00, 23:00 — з 25 верасня штодня;

  • Варшава — Мінск з часам адпраўлення ад аўтавакзала «Заходні» г. Варшава ў 07:00, 12:00, 16:30 — з 26 верасня штодня;

  • Мінск — Мюнхен з часам адпраўлення ад аўтавакзала «Цэнтральны» г. Мінска ў 12:00 — з 26 верасня па пятніцах і серадах;

  • Мюнхен — Мінск з часам адпраўлення ад аўтавакзала г. Мюнхена ў 13:00 — з 28 верасня па нядзелях і пятніцах.

Квіткі на прамыя аўтобусы з’явіліся і ў Ecolines. Кошт квіткоў ніжэйшы, чым на рэйсы з перасадкамі, заяўлены час у дарозе таксама меншы. Сёння апоўдні ўжо паведамляюць: аўтобусы становяцца ў «чаргу» перад пунктам пропуску «Брэст», яны рыхтуюцца ўначы выязджаць у Польшчу.

Продаж квіткоў на аўтобусы з адпраўленнем у Польшчу ідзе поўным ходам. Гэта ўжо прамыя рэйсы, а не аб’ездныя праз Літву або Латвію. Квіткі пакуль можна знайсці нават на заўтра.

— Продаж квіткоў ужо адкрыты. І попыт на паездкі расце. На першыя рэйсы амаль усе квіткі прададзены. Таму калі плануеце паездкі, то пра куплю лепш паклапаціцца загадзя, — папярэдзілі ў «Атласе».

— Для пасажыраў даступныя некалькі дзясяткаў рэйсаў па маршрутах Гродна — Варшава, Гродна — Беласток, Мінск — Беласток, Мінск — Варшава, Гомель — Познань і іншыя ў прамым і зваротным кірунку.

Кошт застаўся ранейшы: як і да закрыцця мяжы, з Гродна ў Варшаву можна даехаць за 150 рублёў, праезд ад Гомеля да Познані каштуе 220 рублёў. А з Мінска да сталіцы Польшчы ёсць квіткі нават па 130 рублёў.

Што будзе з чэргамі, пакуль ніхто не бярэцца прагназаваць. Відавочна, што яны будуць і будуць вялікія, прынамсі на момант адкрыцця мяжы.

Транзітныя рэйсы праз Латвію, як чакаецца, будуць страчваць папулярнасць.

— Перавозчыкі актыўна шукалі новыя напрамкі, каб даставіць пасажыраў у ЕС або назад. Адзін з іх — транзіт на Варшаву і Беласток праз Латвію. Паездка няблізкая — больш за 1000 км у адзін бок. Таму з адкрыццём польскай мяжы актуальнасць такіх паездак сышла на нішто, — адзначаюць у «Атласе».

Літоўскі напрамак застанецца загружаным, бо карыстаецца попытам незалежна ад працы пунктаў пропуску на польскай мяжы.

— Літоўскі напрамак апошнім часам таксама стаў папулярным. Найперш з-за хуткасці перасячэння мяжы. На пунктах пропуску «Беняконі» і «Каменны Лог» чэргі з аўтобусаў не фіксуюцца. Таму попыт на квіткі з Гродна і Мінска ў Вільню застаецца стабільна высокім. Звычайна прададзены амаль усе рэйсы на бліжэйшы тыдзень-два.

Цікава, што ў зваротным кірунку з Літвы ў Беларусь квіткі можна купіць сёння на сёння.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу11

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Усе навіны →
Усе навіны

На Балі забаранілі пазашлюбны сэкс. За парушэнне — турэмныя тэрміны5

«Лепш было б яго ўсыпіць». Заолаг расказаў, якая небяспека для Беларусі можа быць ад янота, якога знайшлі мытнікі ў кантэйнеры з ЗША21

Амерыканскі стартап прапануе зарэзерваваць за мільён месца ў гатэлі на Месяцы6

У Бабруйску другі дзень шукаюць 16‑гадовую дзяўчыну

За год колькасць затрыманых украінскіх ухілянтаў, якія спрабавалі ўцячы ў Беларусь, вырасла ў чатыры разы5

Прэм'ерка Літвы: ЗША дапамаглі вырашыць праблему з метэазондамі2

«Я паўтары гадзіны нёс цела жонкі». Што расказваюць сваякі пратэстоўцаў, забітых у Іране4

Рабочаму Ford, якому Трамп паказаў сярэдні палец, заданацілі амаль мільён даляраў14

Марыя Калеснікава сустрэлася з прэзідэнтам Германіі22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу11

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць