Грамадства1111

Стаўленік Пуціна ў Крыме абгрунтаваў адзінства беларусаў і расейцаў цытатай Багдановіча. Што ў ёй не так

Намеснік старшыні расійскага ўрада Крыма і пастаянна прадстаўнік Крыма пры прэзідэнце Расіі Георгій Мурадаў падчас прыезду ў Беларусь для ўдзелу ў «Днях Крыма» заявіў пра цывілізацыйнае адзінства Беларусі і Расіі, якое нібыта сфармуляваў беларускі паэт Максім Багдановіч. Але насамрэч ён проста груба вырваў цытату з агульнага кантэксту, піша «Радыё Свабода».

Георгій Мурадаў. Архіўнае фота

«Наша цывілізацыйнае адзінства з Беларуссю ў рамках саюзнай дзяржавы, нашай супольнай гісторыі, грунтуецца на трывалай платформе, якую ў свой час вялікі беларускі паэт і літаратар Максім Багдановіч сфармуляваў як «тры адзінствы народаў рускага кораня», — сказаў Мурадаў.

Расійскі чыноўнік вырваў словы Максіма Багдановіча з кантэксту ягонага эсэ «Хто мы такія», сэнс якога быў зусім іншы — беларускі народ і культура самабытныя, але ім пагражае знікненне пад ціскам магутных суседзяў.

Пра што пісаў Багдановіч

У сваім эсэ беларускі паэт пісаў, што і Расія, і Польшча, паміж якімі апынуліся беларусы, намагаліся зрабіць так, каб яны «забыліся на ўсё сваё, беларускае, выракліся яго ды звярнуліся ў велікарусаў, гаварылі б і жылі па-іхняму. Ёсць і палякі, якія таксама хочуць змяніць нас на свой капыл, каб і мы сталіся палякамі».

«Калі глянуць на рускіх з-пад Масквы або з-пад Кіева, дык шмат у чым пабачым розніцу паміж намі і імі. Гэта таму, што рускіх народаў тры. Усе яны аднаго кораня, але шмат часу жылі паасобку, і так сталася з іх тры розных рускіх народы; у кожнага — сваё найменне, свая гаворка, свае звычаі, свае песні, свая вопратка. Адзін рускі народ жыве пад Масквой і далі; завецца ён велікарускім. Другі жыве пад Кіевам і завецца ўкраінскім. Мы — трэці народ рускага кораня, завёмся беларусамі, і старонка наша завецца Беларусь.

Ёсць сярод нас праваслаўныя, ёсць і каталікі, але народ з нас адзін, бо ва ўсіх адна гаворка, адны звычаі, адны песні, адна вопратка, адзін лад жыцця. Беларусы! Мы — вялікі народ, нас дванаццаць мільёнаў, шырока раскінуліся мы і спрадвеку жывём тут. Гэта наш край, наша старонка. Калісьці ў нас было сваё гасударства, скрозь чутно было нашу беларускую гаворку. У ёй пісалі законы, разбіралі справы па судах, вучылі ў школах, друкавалі кнігі, спраўлялі набажэнствы ў цэрквах ды касцёлах. І ўсе размаўлялі па-нашаму: і чыноўнікі, і папы, і паны над панамі, і вялікія князі, што правілі гасударствам», — пісаў Максім Багдановіч.

«Агляніцеся: усё наша роднае, беларускае, марнуецца, нішчыцца, знікае, бо яго забіваюць, яго прыглушаюць, ім пагарджаюць, а чужое пануе, пышаецца, мае сабе пашану і павагу. І — хто ведае? — быць можа, пройдзе колькі часу, і не пазнаем мы ані нашага краю, ані нашых дзяцей. І будзе скрозь усё чужое, нязвычнае, а свайго роднага — нічога.

Дык няхай жа не станецца так! Не пакінем свае гаворкі, сваіх песень, сваіх звычаяў — свайго кроўнага, спрадвечнага, беларускага. Не адракомся, не забудзем, не кінем на глум; будзем шанаваць, бараніць, дзецям сваім аб тое запаведаць».

«Чытайма, браткі, кніжкі і газеты, пісаныя ў нашай беларускай гаворцы. Тады прыйдзе канец нашай цемнаты, праясняцца нашы вочы, і кожны крок, што мы ступім па зямлі, будзе крокам да блізкага шчасця, да светлага жыцця».

Каментары11

  • Паляшук
    25.09.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Ёсік
    25.09.2025
    Нічога новага, трэба пад сябе сказаць нешта, прыкрыўшыся гучным імем, а хто тай будзе правяраць, калі той Максім Багдановіч казаў такое, і ці казаў калісьці, і ці то быў Максім Багдановіч.
  • Богданович о петле лукашенок не знал
    25.09.2025
    Ставленник путина в украинском Крыму такой же, как и ставленник путина в Беларуси с фамилией лукашенко, полетевший в Москву, к путину, за инструкциями иговыми бабками.
    Они - единомышленники, правда по бабкам есть расхождение. Единство единством, а кошелёчек у каждого свой. У крымского ставленника кошелёчек - украинский Крым, у белорусского ставленника путина кошелёчек - Беларусь, а у путина кошелёчек самый большой - вся Россия и ему хочется, чтобы кошелёк стал ещё больше за счёт Беларуси и Украины.
    Украинцы не хотят лезть в кошелёк путина и отбиваются, беларусы согласны быть в кошельке путина, да лукашенко там тесно. Лукашенко лучше иметь кошелёк своим, но чтобы наполнялся путиным, а платят только за русификацию беларусов и уничтожение белорусского.
    На выходе - замкнутая петля по уничтожению беларуского.

Цяпер чытаюць

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін4

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін

Усе навіны →
Усе навіны

Новы старшыня Канстытуцыйнага суда адправіў сына вучыцца на разведчыка ў акадэмію ГРУ. А як пачалася вайна, хутчэй забраў з Расіі21

Трамп заявіў, што ЗША нанеслі ўдар па «Ісламскай дзяржаве» ў Нігерыі2

Алесь Бяляцкі назваў, хто для яго маральны аўтарытэт29

Украінскія дроны атакавалі Валгаград

Прынцэсы Кэтрын і Шарлота сыгралі дуэтам на калядным канцэрце ў Лондане

Кітай хоча стаць тэхналагічным лідарам свету — але праблемы ў эканоміцы толькі растуць11

Дзяўчынку, якая згубілася ў Віцебскім раёне, знайшлі

Іван Ургант запусціў уласны ютуб-канал6

У Віцебскім раёне ратавальнікі шукаюць 15‑гадовую дзяўчынку. Разгорнуты маштабны пошук

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін4

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць