Свет55

Аксакалы Туркменістана папрасілі ў прэзідэнта больш не павышаць заробкі, пенсіі і дапамогі

З незвычайнай ініцыятывай выступіў ганаровы старэйшына Язмырат Атамырадаў на пасяджэнні Халк Маслахаты (туркменскі аналаг Усебеларускага народнага сходу). 

Скрыншот з відэа

Паводле аксакала, людзі ў Туркменістане жывуць і так добра, а грошы, якія маглі б ісці на павышэнне заробкаў і дапамог, лепш накіраваць «на развіццё краіны і іншыя важныя кірункі».

Як сцвярджае Атамырадаў, ільгот насельніцтву, падобных туркменскім, не дае ні адна дзяржава ў свеце.

«Улічваючы высокі ўзровень сацыяльна-бытавых умоў людзей, прапаную перастаць павышаць заробкі, пенсіі, дзяржаўныя дапамогі, стыпендыі», — сказаў старэйшына.

Пры гэтым калі браць не афіцыйныя рэляцыі адной з найбольш закрытых краін свету, а сведчанні відавочцаў і ацэнкі экспертаў, то звычайна ўзровень жыцця ў Туркменістане не ацэньваецца надта высока, нягледзячы на багатыя прыродныя рэсурсы, якімі валодае краіна. Насельніцтва адчувае цяжкасці з задавальненнем базавых патрэбаў, такіх як ежа і лекі, асабліва пенсіянеры, выплаты якім часцяком не пакрываюць нават мінімальных выдаткаў.

Каментары5

  • %
    27.09.2025
    Туркістан - гэта жах на прасторах былой імперыі, калі ўжо праўду казаць. Неяк там бываў 16 год таму. І ужо тады размаўляючы з людзьмі відавочна адчуваў што жыць там надзвычай цяжка ва ўсіх сэнсах. І дарэчы - менавіта там марылі ўвогуле адмяніць пенсіі, а утрыманьне старыкоў павінна быць выключна на сумленьні дзяцей
  • Найперш не галасі!
    27.09.2025
    На ежу патрэбна 200-250$, зп 100-105$, пенсія 20-30$.
    Камуналка 5-15$
    Ранейшыя штомесячныя дармовыя талоны на 720 літраў бензіну адмененыя яшчэ дзесьці ў 2008 ці 2009 годзе.
    Астатняе збольшага ўсё як ў нас, добрага мала. І на туркменскай мове ўсё, крыху на узбецкай, але тое не робіць людзей шчаслівымі. Толькі схаваўшыхся за мяжой ад войска не кідаюць ў турму пасля 27 гадоў.
    Адукацыя ў хлам, у залікоўку кладзеш 5$ за залік і 10$ за экзамен - вось і здаў сесію. Чыноўнікі, менты, падатковая, ды усе... усе проста на рабочым мейсцы з тваіх рук бяруць даляры, іначай і не падыходзь.
    З цікавага - бяруць толькі ў сваіх грамадзянаў, бо яны не будуць скардзіцца, ды і не дакажуць нічога без тых жа самых даляраў. У іншаземцаў браць баяцца.
    З асабістых назіранняў - туркмены ды узбекі, якіх там багата, даволі прыемныя, і шляхетныя людзі.
  • даведка
    28.09.2025
    Ждём такого ж рационализаторского предложения от нашего акса кала Кочановой.

Цяпер чытаюць

У Севастопалі ўзарвалі мужчыну. Імаверна, гэта былы камандзір украінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі9

У Севастопалі ўзарвалі мужчыну. Імаверна, гэта былы камандзір украінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У небе пад Мінскам заўважылі шквальны каўнер ФОТЫ

Мадэль з Мінска ў Геленджыку: «З вечара сірэна за сірэнай. Выбухі. Мы з дзіцём у туалеце ляжым»19

Праз пагрозу атакі дронаў адмянілі ўсерасійскі злёт аператараў беспілотнікаў

Кітайскі авіялайнер упершыню выканаў міжнародны рэйс, кінуўшы выклік Boeing і Airbus9

У гомельскай жаночай калоніі памяняўся начальнік2

Іран гатовы ваяваць з ЗША да канца прэзідэнцкага тэрміну Трампа3

Беларускія мытнікі адмаўляюць, што затрымліваюць фуры з Калінінградскай вобласці1

«Шукаць сэнс ёсць». Як ідуць пошукі зніклых у Кыргызстане альпіністаў

Каб не адключаць сваю АЭС, у Венгрыі тэрмінова мяняюць дно Дуная2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Севастопалі ўзарвалі мужчыну. Імаверна, гэта былы камандзір украінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі9

У Севастопалі ўзарвалі мужчыну. Імаверна, гэта былы камандзір украінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць