Свет22

Туркменскі футбольны клуб пабіў рэкорд Кнігі Гінэса, але тая чамусьці гэтага не прызнае

Нядаўна створаны ў Туркменістане футбольны клуб «Аркадаг» адразу пасля стварэння ўзяўся перамагаць і выйграў запар усе 37 матчаў, перабіўшы рэкорд з Кнігі рэкордаў Гінэса, які належыць саудаўскаму клубу «Аль-Хілаль» і складае 34 перамогі. Але супрацоўнікі Кнігі рэкордаў біць у ладкі і заносіць фенаменальны вынік у свае аналы не спяшаюцца, піша The Guardian.

Адна з гульняў «Аркадага». Фота: AFP/Getty Images

Прадстаўнік Кнігі Гінэса патлумачыў, чаму серыя перамог «Аркадага» не ўлічваецца ў даведніку рэкордаў.

«Пра Лігу Туркменістана даступна адносна мала падрабязнасцяў, менш, чым нам хацелася б для той комплекснай праверкі, якую мы праводзім у нашым даследаванні для гэтага і падобных рэкордаў. Таксама ёсць пэўны ўзровень кіравання і канкурэнцыі, якія мы звычайна шукаем. Улічваючы ўсё гэта, мы пацвердзілі, што рэкардсмен — «Аль-Хілаль», — сказаў прадстаўнік Кнігі Гінэса.

«Аль-Хілаль» пабіў сусветны рэкорд у сакавіку, выйграўшы 28 матчаў запар, цяпер жа серыя перамог «Аль-Хілаля» доўжыцца ўжо 34 гульні.

Клуб «Аркадаг» заснаваў фармальна экс-прэзідэнт, а фактычна дзейны кіраўнік Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў. 

Што тычыцца «Аркадага», то гэта клуб з аднайменнага горада, заснаванага ў 2019 годзе. Горад і клуб названы ў гонар другога прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава. Слова з'яўляецца афіцыйным тытулам былога кіраўніка дзяржавы і азначае «цвярдыню, апору і надзею».

«Аркадаг» быў заснаваны вясной 2023 года. Клуб стаў чэмпіёнам Туркменістана ў тым жа самым годзе, выйграўшы ўсе 24 матчы з розніцай галоў «+66». Таксама ў каманды 7 перамог у Кубку краіны і 6 перамог у новым сезоне Лігі Туркменістана (розніца галоў у гэтым розыгрышы — «+30»). Дызайнам формы і лагатыпа клуба, на якіх намаляваны конь, займаўся сам Бердымухамедаў, па ініцыятыве якога «Аркадаг» і створаны.

Улічваючы спецыфіку туркменскага палітычнага рэжыму, няма чаго дзівіцца, што для гульні за клуб адразу падпісалі ўсіх найлепшых гульцоў краіны, пазабіраўшы іх у канкурэнтаў. У той перыяд трансфернае акно было нават адмыслова падоўжанае, каб «Аркадаг» змог падпісаць патрэбных яму футбалістаў. 

У такіх умовах можна ставіць якія заўгодна рэкорды, тым больш калі ў распараджэнні абсалютна неабмежаваны адміністрацыйны рэсурс, які можна прымяняць тады, калі нават у такой амаль бесканкурэнтнай сітуацыі нешта пойдзе не так.

Так, The Guardian звяртае ўвагу, што ў лістападаўскім матчы з клубам «Шагадам» пры ліку 2:2 на апошніх секундах быў прызначаны пенальці на карысць «Аркадага», толькі дзякуючы чаму клуб Бердымухамедава чарговы раз выйграў.

Увогуле выданне адзначае, што Бердымухамедаў свядома імкнецца да таго, каб горад Аркадаг быў хоць якім чынам згаданы ў Кнізе рэкордаў Гінэса. І для дасягнення гэтай мэты не спыняецца ні перад чым.

Нягледзячы на тое, што з наскоку ўзяць вяршыню ў выглядзе Кнігі рэкордаў Гінэса не ўдалося, прадстаўнікі «Аркадага» ўсё ж спадзяюцца, што да лета, калі іхняя каманда пачне ўдзельнічаць у агульнаазіяцкіх спаборніцтвах, яны ўсё ж змогуць дабіцца свайго.

Каментары2

  • Андрусь
    17.04.2024
    Адзін з футболам у Кнігу Гінэса лезе, другі дзеўку-невука ў космас запёр, трэці сабірае "землі рускія". Чаго не зробіш дзеля самаўзвелічэння. калі маеш нічым не абмежаваную ўладу! 
  • Ёсік
    18.04.2024
    НН, навошта вы напісалі гэтую навіну? Зараз спаць не будзе дырэктар саўгаса, клуб з'явіцца Александрыя ці Копысь, і пачнецца гонка за чэмпіёнства. Ён жа казаў, што яго любімы спорт гэта футбол.

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе37

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць