Здарэнні33

У Гродне з'явілася новая знакамітасць — прыгожы руды кот

Руды кот з'явіўся на вуліцах Гродна некалькі тыдняў таму. Часцей за ўсё ката можна сустрэць на вуліцы Савецкай, а таксама побач з рэстаранам «Бакст». У канцы верасня гарадзенцы пачалі актыўна публікаваць відэа з катом у тыктоку, піша Hrodna.life.

Некаторыя гарадзенцы перажываюць, што жывёле можа пагражаць САХ. І спадзяюцца, што «папулярнасць» у сацсетках зробіць сваю справу. «Вядома, сабаку Барону вядомасць не асабліва дапамагае. Знайшоўся чалавек, якому ён перашкаджае ў парку», — напісала Ірына.

Мяркуючы па каментарах гарадзенцаў пад іншым відэа, кот не бездаглядны. У яго ёсць гаспадыня. Як мяркуецца, фота з ёй выклалі ў каментарах.

«Жывуць у цэнтры. Ён яе часта суправаджае», — напісала Ірына Пашпекіна

Гараджане адзначаюць, што кот «ласкавы і агрэсіўны» адначасова. Часам жывёла дазваляе сябе пагладзіць, але можа і ўкусіць.

«Артыст. Любіць публіку», — напісаў Marsy.

«Сядзіць такі: глядзець дазваляю, на гэтым усё», — каментуе alinka.krauchuk.

«Працую ў цэнтры. Рэальна кожны дзень бачу», — расказала Ксюта1971.

«Калі коцік у нашыйніку, то ён часта прыходзіць у галерэю Тызенгаўза пагуляцца з галерэйным катом Лаўрыкам», — адзначыў 6 800 375о.

Каментары3

  • nice one
    22.09.2025
    What a boy
  • Суповой пакетик
    22.09.2025
    А я еще помню другого кота, темной окраски, очень старого, - он тоже любил люки около универмага... А мы каждый раз, проходя мимо греющегося старичка, здоровались с ним. Надеюсь, что смерть его была легкой! Но вообще, коты на Советской - это подлинное украшение Гродно.
  • Міяў!
    22.09.2025
    Які прыгожы коцік! Доўгага й мірнага жыцьця яму!

Цяпер чытаюць

«Паездкай мы задаволеныя, але сівых валасоў дадалося». Жыхарка Светлагорска адпачыла ў Геленджыку і дзеліцца эмоцыямі13

«Паездкай мы задаволеныя, але сівых валасоў дадалося». Жыхарка Светлагорска адпачыла ў Геленджыку і дзеліцца эмоцыямі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскае «Дынама» і «МЛ Віцебск» вылецелі з еўракубкаў

Грузінскія дактары расказалі пра стан пацярпелых у аварыі беларусаў

Іспанскі скейтбардыст скарыў сацсеткі трукам, зробленым падчас сонечнага зацьмення ВІДЭА

У Мінску збіраюцца знесці паўтары сотні будынкаў2

Стала вядома, што за «сіндыкат» стаіць за сайтам, які вярбуе беларусаў ваяваць за Расію3

Сузаснавальніца «Макей» сыходзіць з кампаніі і засяродзіцца на ўласным брэндзе2

У Польшчы затрымалі расіяніна, які збіраўся забіць украінца з амерыканскім пашпартам2

Упершыню падняўся ў неба найбуйнейшы ў свеце электрычны самалёт1

Украіна прапанавала Расіі ўсталяваць перамір'е ў Чорным моры3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Паездкай мы задаволеныя, але сівых валасоў дадалося». Жыхарка Светлагорска адпачыла ў Геленджыку і дзеліцца эмоцыямі13

«Паездкай мы задаволеныя, але сівых валасоў дадалося». Жыхарка Светлагорска адпачыла ў Геленджыку і дзеліцца эмоцыямі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць