Грамадства1717

У Польшчы заяву Івана Церцеля аб дыялогу спецслужбаў дзвюх краін пракаментавалі шасцю кароткімі словамі

Старшыня КДБ учора заявіў, што Беларусь вядзе дыялог з суседнімі еўрапейскімі краінамі і выходзіць у ім на «разуменне ўзаемных інтарэсаў».

Іван Церцель учора, каментуючы нараду ў Лукашэнкі, cказаў наступнае: «Вядома ж, адносіны з нашымі суседзямі (абмяркоўваліся). Гэта Польшча традыцыйна, гэта Прыбалтыка. Напэўна, не будзе вялікай таямніцай сказаць, што ў нас ёсць каналы зносін з нашымі партнёрамі. Гэты дыялог вядзецца. І ў тым ліку па лініі спецслужбаў. Я б сказаў, што паразуменне паміж намі паволі наладжваецца. Мы абмяркоўваем вострыя пытанні і недзе выходзім на разуменне ўзаемных інтарэсаў».

Польскае медыя Fakt папрасіла пракаментаваць гэтую заяву прэс-сакратара міністра-каардынатара па справах спецыяльных службаў Польшчы Яцэка Дабжыньскага.

«Мне нічога пра гэта не вядома», — адказаў той лаканічна.

Нагадаем, што ўчора, 14 кастрычніка, Лукашэнка на нарадзе, у якой бралі ўдзел, апроч Церцеля, дзяржсакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч, генпракурор Андрэй Швед, прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын і кіраўнік Адміністрацыі Дзмітрый Круты, заявіў, што афіцыйны Мінск гатовы на вялікую здзелку з ЗША.

«Будзем чакаць іх [амерыканцаў] прапановы глабальныя, вялікай здзелкі, як яны ўмеюць казаць (любяць яны гэтыя вялікія здзелкі). Мы да гэтага гатовыя. Мы гатовыя з імі заключыць вялікую здзелку. На адной шалі іх пытанні, просьбы і патрабаванні, на другой шалі — нашы пытанні і патрабаванні. Рашаем? Давайце будзем вырашаць. Мы да гэтага гатовыя.

Прапановы Дональда Трампа ў гэтым плане я абсалютна ацэньваю нармальна. Але павінны быць улічаныя і нашы інтарэсы. І ўсё павінна быць шчыра, як калісьці мы з амерыканцамі дамовіліся», — сказаў Лукашэнка.

Каментары17

  • Врут как в последний день Помпеи
    15.10.2025
    Как всегда. Врут. Врёт Лукашенко. Врут его гэбисты.
  • Бобр
    15.10.2025
    Вельмі красамоўны каментар. Звычайна так гавораць трэцярадныя ведамственныя асобы , калі ідзе падканапны гандаль. У такім духу адказвае Пяскоў, калі не хоча агучваць рэчаіснасць.
  • 0101
    15.10.2025
    Ну з кім павядзешся ( лукпшэнкам)….

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі21

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

Anthropic заклікае да глабальнай паўзы ў распрацоўцы ШІ, папярэджваючы пра рызыку «самаўдасканалення»9

Самы дарагі дом у Беларусі ў маі прадалі за 1,8 мільёна даляраў

Тэлефонныя махляры прымусілі 19‑гадовую мінчанку раздзецца перад камерай 10

Беларуска ў 29 гадоў перажыла ішэмічны інсульт9

Лабавое сутыкненне ў Магілёўскім раёне: чатыры чалавекі ў бальніцы

У Новарасійску пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў гарыць нафтаперавалачны комплекс3

Еўрапейскія лідары і Зяленскі выставілі Пуціну пяць умоў27

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод9

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі21

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць